-
Бібліятэка працуе па наступным графіку:
- Панядзелак – пятніца: 10.00–21.00;
- Субота, нядзеля: 10.00–18.00;
- Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.
Летні графік (1 чэрвеня – 31 жніўня):
Панядзелак – пятніца: 10.00–20.00;
Субота: 10.00–18.00;
Нядзеля – выхадны;
Апошні панядзелак месяца – санітарны дзень.
Па асобным графіку працуюць:
-
Хто можа запісацца ў бібліятэку?
Любы грамадзянін, які дасягнуў 14 гадоў і мае пашпарт.
-
Якія дакументы патрэбны для запісу ў бібліятэку?
Дакумент, які пацвярджае асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчанне бежанца. Пры запісе пажадана таксама прадставіць:
- - білет навучэнца – навучэнцам прафесійна-тэхнічных вучылішчаў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў;
- - студэнцкі білет – студэнтам вышэйшых навучальных устаноў;
- - дыплом аб прысваенні вучонай ступені – навуковым супрацоўнікам.
-
Колькі каштуе чытацкі білет?
Кошт білета і яго дубліката складае 2 руб. 25 кап. Афармленне праводзіцца бясплатна.
-
Ці можа запісацца ў бібліятэку дзіця?
Не, у бібліятэку запісваюць толькі з 14 гадоў пры наяўнасці пашпарта. У выключных выпадках – да 14 гадоў пры наяўнасці пашпарта і на падставе пісьмовага звароту з месца вучобы, аформленага на фірменным бланку ўстановы адукацыі, з абавязковым абгрунтаваннем неабходнасці карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі.
-
Ці можна запісацца ў бібліятэку, не маючы мінскай прапіскі?
Можна пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае асобу: пашпарта, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчання бежанца.
-
Ці можа запісацца ў бібліятэку замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства?
Можа пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае асобу: пашпарта, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь або пасведчання бежанца.
-
Ці можна запісацца ў бібліятэку па вадзіцельскім пасведчанні?
Не, асноўным дакументам, які патрэбны для атрымання чытацкага білета, з’яўляецца пашпарт.
-
Ці можна атрымаць разавы чытацкі білет пры адсутнасці пашпарта або дакументаў, якія яго замяняюць?
Не, у бібліятэцы не існуе разавых білетаў. Часовы білет выдаецца карыстальнікам, якія маюць пастаянны чытацкі білет, што часова не можа быць выкарыстаны (напрыклад, білет, забыты дома).
-
Які тэрмін эксплуатацыі чытацкага білета?
-
Як паступаць пры страце чытацкага білета?
У выпадку страты чытацкага білета неабходна:
- - неадкладна паведаміць пра гэта асабіста або па тэлефонах (8 017) 293 28 54, 293 25 84 у аддзел запісу і інфармавання карыстальнікаў для блакіроўкі білета;
- - атрымаць новы чытацкі білет, прад’явіўшы дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца), і аплаціўшы кошт білета. Нумар чытацкага білета захоўваецца.
-
Каму неабходна праходзіць перарэгістрацыю?
-
Я замежны студэнт. Ці магу я карыстацца паслугамі бібліятэкі?
Так, у адпаведнасці з працэдурай запісу. Для гэтага неабходны студэнцкі білет і дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт).
-
Ці можна прайсці ў бібліятэку з дзіцём?
Праходзіць у чытальныя залы бібліятэкі з дзецьмі дашкольнага ўзросту забараняецца. Для дзяцей ад 3 да 10 гадоў свае паслугі прапануе
дзіцячы пакой. Для наведвання мерапрыемстваў сацыякультурнага напрамку (мастацкія выстаўкі, аглядная пляцоўка і інш.) дзеці дапускаюцца ў Бібліятэку толькі ў суправаджэнні дарослых. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
-
Ці можна прайсці ў бібліятэку ўдвух па адным білеце?
-
Як можна трапіць на экскурсію і наведаць аглядную пляцоўку?
Экскурсіі праводзяцца па папярэднім запісе. Запіс па тэлефоне: (8 017) 293 28 53, 293 29 66 (аўторак – нядзеля з 10.00 да 18.00).
Аглядную пляцоўку можна наведаць самастойна (паслуга
платная).
-
Ці ёсць у бібліятэцы кнігі ў электронным выглядзе?
Зараз вядзецца работа па алічбоўцы бібліятэчных фондаў. У электронным выглядзе ў бібліятэцы ёсць публікацыі супрацоўнікаў бібліятэкі, архіў нацыянальнай перыёдыкі, бібліятэка дыскаў, базы даных. Вядзецца работа па стварэнні электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
-
Як падабраць літаратуру па тэме?
Для пошуку літаратуры па тэме ёсць некалькі шляхоў:
- - Можна шукаць літаратуру па каталогах, картатэках і базах даных Бібліятэкі самастойна і/або звярнуцца па дапамогу да дзяжурных бібліятэкараў у кансультацыйным пункце, чытальных залах, у зале каталогаў.
- - Можна звярнуцца ў чытальную залу аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257) і аформіць заказ на падбор літаратуры па тэме. Паслуга платная, выконваецца на працягу 3–10 рабочых дзён. Кошт аднаго бібліяграфічнага апісання дакумента, уключанага ў спіс, згодна з дзеючым прэйскурантам. Аплата заказу ажыццяўляецца пасля выканання работы. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.
- - Можна задаць пытанне ў віртуальныя службы "Спытай бібліятэкара" і "КАРУНБ" (Карпарацыя ўніверсальных навуковых бібліятэк) на інтэрнэт-партале Бібліятэкі. Колькасць крыніц ў адказе не перавышае 10 назваў.
-
Да якога часу можна зрабіць заказ на літаратуру "сёння на сёння"?
Прыём заказаў "на сёння" спыняецца за гадзіну да закрыцця бібліятэкі. Але заказы на наступныя дні прымаюцца да заканчэння работы бібліятэкі.
-
Як доўга выконваецца заказ на літаратуру?
Заказы выконваюцца на працягу 30 хвілін.
-
Як можна ўдакладніць наяўнасць канкрэтнага выдання ў фондзе бібліятэкі?
Наяўнасць выдання можна ўдакладніць:
- - у пункце інфармавання ў бібліятэкара-кансультанта асабіста або па тэлефоне (8 017) 368 37 37;
- - у зале каталогаў і картатэк асабіста (2-гі паверх, атрыум) або па тэлефоне (8 017) 293 28 56;
- - з дапамогай электроннага каталога на партале бібліятэкі
- - з дапамогай віртуальнай даведачнай службы "Спытай бібліятэкара".
-
Ці можна заказаць літаратуру праз сайт або па тэлефоне?
Так, можна заказаць літаратуру на чытальныя залы праз Інтэрнэт (
электронны каталог). Заказ літаратуры па тэлефоне не ажыццяўляецца. Вы можаце заказаць лічбавыя копіі фрагментаў дакументаў з фондаў бібліятэкі і атрымаць іх на свой e-mail, скарыстаўшыся паслугамі службы
Электронная дастаўка дакументаў.
-
У якой зале знаходзіцца літаратура на замежных мовах?
Літаратуру на замежных мовах неабходна заказваць на чытальную залу, рэкамендаваную вам пры запісе ў бібліятэку.
-
Як даведацца, якія часопісы атрымлівае бібліятэка?
-
Якія газеты атрымлівае бібліятэка?
-
Як даведацца, калі і дзе быў апублікаваны закон, указ або іншы прававы акт?
-
Што мне рабіць, калі ў бібліятэцы няма патрэбнай мне кнігі, артыкула або іншага дакумента?
Неабходна звярнуцца ў аддзел міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў. Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 14, 293 29 14; e-mail
mba@nlb.by
-
Як аформіць спіс літаратуры да дысертацыі, дыплома і іншай навуковай работы?
Спіс літаратуры да дысертацыі афармляецца ў адпаведнасці з
узорамі афармлення бібліяграфічных апісанняў, прыведзенымі на сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (2-гі паверх, пам. 257) праводзяць бясплатныя заняткі па пытаннях афармлення спіса літаратуры. Заняткі ладзяцца ў апошнюю сераду кожнага месяца ў прэс-цэнтры (3-ці паверх, пам. 308), пачатак а 17-й гадзіне. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.
-
Як удакладніць бібліяграфічныя апісанні крыніц у спісе літаратуры да навуковай работы?
Вы можаце зрабіць гэта самастойна, выкарыстоўваючы пошукавы апарат бібліятэкі, або пакінуць заказ у аддзеле даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання. Гэта дадатковая (
платная) паслуга, для афармлення якой трэба звярнуцца ў чытальную залу аддзела (2-гі паверх, пам. 257) і запоўніць адпаведны бланк. Стандартны спіс (у друкаваным або электронным выглядзе) у залежнасці ад аб’ёму і складанасці работы рэдагуецца ад 3 да 10 рабочых дзён, аплата паслугі ажыццяўляецца пасля выканання работы. Даведкі па тэлефоне: (8 017) 293 27 38.
-
Якім чынам можна прадаставіць электронную версію дысертацыі ў бібліятэку для атрымання даведкі для ВАК?
У адпаведнасці з пунктам 47 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь (зацв. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2004 № 560 у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 621) пры прыняцці саветам па абароне дысертацый станоўчага рашэння па дысертацыі яе электронная копія ў 10-дзённы тэрмін накіроўваецца ў дзяржаўную ўстанову “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
Электронная копія дысертацыі прадастаўляецца адным файлам у фармаце .pdf на аптычным носьбіце (CD-R, RW або DVD-R, RW дысках + канверт або каробка для дыска) у сектар фарміравання і ўліку лакальных электронных інфармацыйных рэсурсаў (далей – ЭІР) аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі. Для выдачы даведкі неабходны пашпартныя дадзеныя і кантактны тэлефон саіскальніка. Афармленне дакументаў займае 15–20 мін.
Папярэднюю кансультацыю пра парадак прыёму электроннай версіі дысертацыі можна атрымаць па тэлефоне: (8 017) 293 25 86.
Рэжым працы аддзела:
Панядзелак – чацвер: 08.30–17.30.
Пятніца: 08.30–16.15 (перапынак 13.00–13.45).
Субота, нядзеля – выхадныя дні.
-
Якім чынам можна прадаставіць электронную копію аўтарэферата дысертацыі ў бібліятэку?
У адпаведнасці з пунктам 43 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь не пазней чым за месяц да абароны дысертацыі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі накіроўваецца аўтарэферат дысертацыі на папяровым і электронным носьбітах. Электронная копія аўтарэферата дысертацыі можа быць перададзена ў бібліятэку наступным чынам:
- - адпраўлена на CD або DVD-дыску па пошце на адрас:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116,
аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі;
- = накіравана па электроннай пошце: press@nlb.by,press.nlb.by@gmail.com;
- - прадстаўлена на здымным носьбіце ў аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 86.
Рэжым працы аддзела:
- Панядзелак – чацвер: 08.30–17.30.
- Пятніца: 08.30–16.15 (перапынак на абед 13.00–13.45).
- Субота, нядзеля – выхадныя дні.
-
Які дакумент неабходна мець для абслугоўвання ў зале дысертацый?
Абслугоўванне карыстальнікаў рукапісамі дысертацый, абароненых у Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляецца на падставе
пісьма-хадайніцтва, якое павінна быць аформлена на афіцыйным бланку, падпісана кіраўніком установы (прадпрыемства), дзе працуе карыстальнік, і засведчана пячаткай. Тэрмін яго дзеяння – 1 год.
-
Ці можна карыстацца ў бібліятэцы ноўтбукам?
Можна.
-
Ці існуе ў бібліятэцы падключэнне да Інтэрнэту праз wi-fi?
Падключэнне да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi на тэрыторыі бібліятэкі прадастаўляецца бясплатна толькі зарэгістраваным чытачам. Зона пакрыцця Wi-Fi ахоплівае памяшканні атрыумаў першага і другога паверхаў, агульнай чытальнай залы (пам. 105), залы прававой інфармацыі (пам. 207b), зала дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g), а таксама інтэрнэт-цэнтра (пам. 207f).
Акрамя гэтага, у чытальных залах бібліятэкі ёсць магчымасць бесправаднога падключэння да інтэрнэту праз выкарыстанне карты Wi-Fi ад ByFly любога наміналу (60, 180 ці 600 хвілін), набытай у сетцы РУП “Белтэлекам”.
Для абанентаў сетак мабільнай сувязі МТС і Velcom маецца магчымасць набыцця аналагу карткі доступу (карыстальніцкія рэквізіты) шляхам адпраўкі СМС-паведамлення.
Падрабязную інфармацыю аб правілах выкарыстання картак Wi-Fi можна атрымаць на сайце
http://www.byfly.by/wifi/wifi. Тэлефон кругласутачнай службы тэхнічнай падтрымкі па пытаннях работы паслугі:
(8 017) 306 48 88.
-
На якіх умовах можна выкарыстаць паслугі Інтэрнэту?
Інтэрнэт для чытачоў бібліятэкі прадастаўляецца на бясплатнай аснове. Доступ ажыццяўляецца ў кожнай чытальнай зале на адведзеных аўтаматызаваных рабочых месцах – з мэтай атрымання інфармацыі навуковага і адукацыйнага характару. Агульны час работы карыстальніка з інтэрнэт-рэсурсамі абмяжоўваецца
рэжымам работы чытальных залаў бібліятэкі.
Акрамя гэтага, у бібліятэцы для чытачоў працуе інтэрнэт-цэнтр, які прадстаўляе магчымасць бясплатнага доступу да айчынных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт, а таксама магчымасць працы з электроннай поштай, сацыяльнымі сеткамі і г.д.
-
Дзе можна навучыцца карыстацца рэсурсамі бібліятэкі?
Кожны месяц у бібліятэцы праводзяцца
бясплатныя заняткі для чытачоў, на якіх можна навучыцца карыстацца электронным каталогам, базамі даных бібліятэкі і іншых вытворцаў, фармуляваць і правільна рабіць запыт, авалодаць методыкай пошуку ў сеціве Інтэрнэт, даведацца, як можна скарыстацца паслугамі бібліятэкі, не выходзячы з дому. Акрамя таго, на 1-м паверсе атрыума працуе кансультацыйны пункт, а ў кожнай чытальнай зале і атрыумах 1-га, 2-га паверхаў можна пракансультавацца ў дзяжурных бібліятэкараў.
-
Якія паслугі бібліятэка аказвае платна?
-
Ці можна зрабіць чорна-белую, каляровую ксеракопію, сканіраванне дакументаў?
Можна.
-
Ці можна зрабіць раздрукоўку з блакнота або архіва карыстальніка?
Можна.
-
Ці можна ажыццяўляць фотаздымку кніг?
Прадстаўленне дакументаў з фондаў бібліятэкі для лічбавай фотаздымкі ажыццяўляецца на платнай аснове згодна з
прэйскурантам. Гэтая паслуга прадугледжана не для ўсіх выданняў.
-
Ці можна капіраваць дысертацыі, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь?
Капіраванне поўных тэкстаў беларускіх дысертацый не дапускаецца. Капіраванне фрагментаў беларускіх дысертацый дазваляецца з мэтай наступнага цытавання. Рукапісы дысертацый падлягаюць капіраванню толькі шляхам сканіравання па папярэднім заказе карыстальніка.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 20
-
Ці можна раздрукаваць інфармацыю са свайго электроннага носьбіта?
Раздрукаваць інфармацыю са свайго носьбіта можна ў пункце капіравання, які знаходзіцца ў цэнтральным вестыбюлі Бібліятэкі (аплата ажыццяўляецца згодна з
прэйскурантам).
-
Як перадаць (падарыць) кнігі бібліятэцы?
Бібліятэка прымае ў дар любыя кнігі. Прынесці літаратуру можна на службовы ўваход у пункт прыёму літаратуры ў рабочыя дні да 17.00. Пасля 17.00 да 21.00 і па выхадных днях – пакінуць у фае бібліятэкі ў інфармацыйным пункце.