ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Правілы карыстання дзяржаўнай установай «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, статутам дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" (далей – Бібліятэка) і рэгламентуюць узаемаадносіны Бібліятэкі і яе карыстальнікаў у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага і сацыякультурнага абслугоўвання.
2. Бібліятэка з’яўляецца дзяржаўнай рэспубліканскай публічнай бібліятэкай, рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам. Фонд Бібліятэкі адлюстроўвае інфармацыйны, культурны, адукацыйны і навуковы патэнцыял грамадства. Інфармацыйныя рэсурсы Бібліятэкі з’яўляюцца агульнадаступнымі. Абмежаванні па іх выкарыстанні вызначаюцца толькі ў мэтах аховы асабліва рэдкіх і каштоўных дакументаў, а таксама ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
3. Права атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі праз сістэму чытальных залаў прадастаўляецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства з 14 гадоў. У выключных выпадках – да 14 гадоў пры наяўнасці пашпарта і на падставе пісьмовага звароту з месца вучобы, які аформлены на фірменным бланку ўстановы адукацыі з абавязковым абгрунтаваннем неабходнасці карыстання інфармацыйнымі рэсурсамі Бібліятэкі, а таксама ў прысутнасці і з пісьмовай згоды бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў.
4. Права наведвання аб’ектаў сацыякультурнага цэнтра Бібліятэкі даецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства. Для наведвання мерапрыемстваў сацыякультурнага напрамку дзеці да 14 гадоў дапускаюцца ў Бібліятэку толькі ў суправаджэнні дарослых.
5. Бібліятэка забяспечвае бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў у чытальных залах, праз міжбібліятэчны абанемент, шляхам віртуальнага абслугоўвання.
6. Бібліятэка забяспечвае сацыякультурнае абслугоўванне карыстальнікаў праз разнастайныя формы работы галерэйна-выставачнага, экскурсійнага, культурна-асветніцкага і фізкультурна-аздараўленчага напрамкаў.
7. Бібліятэка аказвае карыстальнікам асноўныя паслугі:
ГЛАВА 2
ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
8. Права доступу да інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі праз сістэму чытальных залаў забяспечвае чытацкі білет, які выдаецца пры рэгістрацыі ў Бібліятэцы.
9. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка Бібліятэкі грамадзяніну неабходна прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу: пашпарт, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца.
Для размеркавання карыстальнікаў па чытальных залах пры рэгістрацыі неабходна таксама прад’явіць:
навучэнцам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі – білет навучэнца;
студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі – студэнцкі білет;
навукоўцам – дыплом аб прысуджэнні вучонай ступені, атэстат аб прысваенні вучонага звання.
10. Чытацкі білет выдаецца за плату. Ільготы па аплаце чытацкага білета не прадугледжаны. У выпадку страты, пры наяўнасці механічных пашкоджанняў (выгібаў, заломаў, драпін і інш.), пашкоджанняў чыпа і штрыхкода, пры змене прозвішча, імя, імя па бацьку карыстальніка выдаецца новы чытацкі білет за плату на агульных умовах.
11. Карыстальнік павінен азнаёміцца з дадзенымі Правіламі і засведчыць згоду па іх выкананні асабістым подпісам.
12. Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) прадастаўляецца на падставе дагавора, які вызначае парадак выканання інфармацыйна-бібліятэчных паслуг.
ГЛАВА 3
АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
13. Карыстальніку даецца магчымасць звяртацца ў Бібліятэку як шляхам непасрэднага наведвання, так і ў рэжыме аддаленага доступу.
14. Для карыстальнікаў, якія непасрэдна наведваюць Бібліятэку, функцыянуе сістэма чытальных залаў, што дыферэнцыруюцца па ўзроўні адукацыі і прафесійнай дзейнасці карыстальнікаў, галінах ведаў і відах дакументаў.
15. Абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзенымі Правіламі і іншымі лакальнымі прававымі актамі Бібліятэкі, якія ўдакладняюць узаемаадносіны Бібліятэкі і карыстальнікаў.
16. Кожнаму карыстальніку пры рэгістрацыі рэкамендуецца адпаведная чытальная зала.
У агульнай чытальнай зале ажыццяўляецца абслугоўванне навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, спецыялістаў з сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй, у тым ліку бакалаўраў, магістрантаў, аспірантаў, саіскальнікаў на атрыманне вучонай ступені.
У навуковых чытальных залах ажыццяўляецца абслугоўванне асоб, якія маюць вучоную ступень кандыдата ці доктара навук, вучонае званне, навуковых супрацоўнікаў і загадчыкаў лабараторый навукова-даследчых устаноў, загадчыкаў кафедр, выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі, асоб з аслабленым зрокам і асоб, пазбаўленых зроку.
У чытальнай зале беларускай літаратуры, спецыялізаваных залах дакументаў па мастацтве, нотных і аўдыявізуальных дакументаў ажыццяўляецца абслугоўванне навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і спецыялістаў па профілі, які адпавядае спецыялізацыі чытальнай залы.
У чытальнай зале рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў абслугоўванне асобнымі відамі дакументаў (рукапісамі, рэдкімі кнігамі і старадрукамі да 1830 г.) ажыццяўляецца пры наяўнасці ў карыстальніка хадайніцтва ад навуковай арганізацыі.
У чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента ажыццяўляецца абслугоўванне калектыўных карыстальнікаў міжбібліятэчнага абанемента; карыстальнікаў Бібліятэкі, якія маюць вучоную ступень кандыдата ці доктара навук, саіскальнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і агульнаадукацыйных навучальных устаноў, супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў, вытворчых прадпрыемстваў, якія займаюцца навукова-даследчымі распрацоўкамі.
17. Абслугоўванне ўсіх катэгорый карыстальнікаў ажыццяўляецца ў чытальных залах перыядычных выданняў, прававой інфармацыі, дакументаў міжнародных арганізацый, даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання, на выставе новых паступленняў, у інтэрнэт-цэнтры, а таксама шляхам электроннай дастаўкі дакументаў і выдачы дакументаў з падсобных фондаў ва ўсіх чытальных залах Бібліятэкі.
18. Дакументы, заказаныя карыстальнікам з фондасховішча, выдаюцца пры прад’яўленні чытацкага білета на кафедрах выдачы чытальнай залы, якая рэкамендавана яму пры рэгістрацыі.
Асобныя віды дакументаў (ноты, дакументы на электронных носьбітах, аўдыявізуальныя і выяўленчыя дакументы, газеты і інш.), заказаныя з фондасховішча, накіроўваюцца для работы з імі ў чытальную залу адпаведнага профілю:
19. Пры адсутнасці неабходнага дакумента ў фондах Бібліятэкі карыстальнік мае права аформіць заказ на яго атрыманне з іншых бібліятэк Беларусі і замежжа праз міжбібліятэчны абанемент і дастаўку дакументаў.
20. Выдача дакументаў і ажыццяўленне платных паслуг спыняецца за 15 хвілін да закрыцця Бібліятэкі.
21. Бібліятэка абслугоўвае карыстальнікаў у наступным рэжыме:
штодзённа (з 1 верасня па 31 мая):
панядзелак – пятніца: з 10.00 да 21.00;
субота, нядзеля: з 10.00 да 18.00.
У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
панядзелак – пятніца: з 10.00 да 20.00;
субота: з 10.00 да 18.00;
нядзеля: выхадны дзень.
Напярэдадні дзяржаўных свят Бібліятэка працуе з 10.00 да 18.00.
Па асобным графіку, зацверджаным генеральным дырэктарам Бібліятэкі, ажыццяўляецца абслугоўванне:
22. Бібліятэка не працуе ў дні дзяржаўных свят, свят Вялікадня (праваслаўнага, каталіцкага) і санітарныя дні (апошні панядзелак месяца).
23. У выключных выпадках (пры правядзенні мерапрыемстваў дзяржаўнага ўзроўню, тэхналагічных збоях комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм і інш.) Бібліятэка мае права ўносіць змены ў рэжым работы. Інфармаванне карыстальнікаў пра змены ажыццяўляецца пераважна праз інтэрнэт-партал Бібліятэкі (https://www.nlb.by), дадаткова – праз выкарыстанне сацыяльных сетак і іншых вэб-сэрвісаў.
24. Віртуальнае абслугоўванне карыстальнікаў ажыццяўляецца праз інтэрнэт-партал Бібліятэкі (http://ex-portal.nlb.by), дадаткова – праз выкарыстанне сацыяльных сетак і іншых вэб-сэрвісаў.
ГЛАВА 4
ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
25. Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права:
ГЛАВА 5
АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
26. Карыстальнікі Бібліятэкі абавязаны:
27. Карыстальнікам Бібліятэкі забараняецца:
ГЛАВА 6
АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
28. Карыстальнікі Бібліятэкі, якія нанеслі шкоду дакументам ці маёмасці Бібліятэкі (камп’ютарам, аргтэхніцы, мэблі, электраабсталяванню і інш.), пакрываюць страту згодна з заканадаўствам.
29. Карыстальнікі, якія парушаюць грамадскі парадак, зневажаюць супрацоўнікаў і карыстальнікаў Бібліятэкі, нясуць адказнасць, згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
30. За парушэнне гэтых Правілаў карыстальнікам можа быць часова абмежаваны доступ да інфармацыйных рэсурсаў і паслуг Бібліятэкі на тэрмін не больш за адзін год.
ГЛАВА 7
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ
31. Бібліятэка мае права:
32. Бібліятэка абавязана: