ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіЗдымкі ў інтэр'ерах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Здымкі ў інтэр'ерах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

zdymki.jpg

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – вольная прастора для творчасці і ідэальнае месца для правядзення кіна-, відэа-, фотасэсій і рэалізацыі любых крэатыўных сцэнарных планаў.

Здымкі ў інтэр'ерах бібліятэкі адкрываюць прастору для эксперыментаў са стылем, асвятленнем і настроем.

Празрыстыя падлогі і масткі, зялёныя куткі і дворыкі, мастацкі роспіс і металакераміка, графіка і вітражы, пейзажы і дэкаратыўна-прыкладныя работы, асаблівы светлавы каларыт, які спалучае натуральнае і штучнае асвятленне, аб'ём і глыбіня прасторы, прыгожыя віды з панарамных вокнаў на ландшафт паркавай зоны Сляпянскай воднай сістэмы, гарадскі пейзаж, праспект Незалежнасці – усё гэта і многае іншае дапаможа рэалізаваць любую творчую ідэю.

Каб падаць заяўку на здымкі, напішыце нам па электроннай пошце pr@nlb.by, адзначыўшы:

  • дату і час здымак;
  • колькасць чалавек у здымачнай групе;
  • працягласць здымак;
  • пералік патрэбных памяшканняў бібліятэкі;
  • кантактныя даныя.

Супрацоўнік бібліятэкі звяжацца з вамі, каб узгадніць усе тэхнічныя дэталі, распавесці аб правілах прадастаўлення паслугі.

Нашы перавагі:

  • зручнае размяшчэнне будынка бібліятэкі;
  • прасторныя разнапланавыя пляцоўкі ўнутры будынка, уключаючы панарамны ліфт, адкрытыя балконы, двухузроўневыя памяшканні, фантаны.

Здымкі на тэрыторыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праводзяцца на платнай аснове. Паслуга прадастаўляецца юрыдычным і фізічным асобам.

Будзем рады супрацоўніцтву!

Прэс-служба Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

тэл. (017) 293 27 67, 293 27 56,
тэл./факс (017) 293 25 81,
е-mail: pr@nlb.by

Бібліятэкарам