ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2020 г.

Выстаўкі 2020 г.

 Af-Raketa.jpg Самая медыйная касмічная кніга

На анлайн-выставе прадстаўлена поўная калекцыя старадрукаў “Вялікае мастацтва артылерыі” Казіміра Семяновіча, якая захоўваецца ў фондзе бібліятэкі.

На працягу стагоддзяў унікальная манаграфія была адной з найважнейшых і запатрабаваных у Еўропе навуковых прац, фундаментальнай крыніцай для тых, хто стаяў ля вытокаў сучаснага ракетабудавання і вывеў чалавецтва ў космас. Нездарма даследаванне было перакладзена на шматлікія еўрапейскія мовы (французскую, нямецкую, англійскую, польскую і інш.).

Af-Z-knih-Karatkievicha.jpg
З кніг Уладзіміра Караткевіча

Упершыню на выставе можна будзе ўбачыць кнігі з кабінета і бібліятэкі пісьменніка. Даведацца, якія рукапісы, старадрукі і рэдкія выданні захоўваліся ў яго асабістым кнігазборы.

Асноўнае месца ў экспазіцыі нададзена экслібрысам самога Уладзіміра Караткевіча, а таксама Іосіфа Капеляна, Генадзя Грака, Арлена Кашкурэвіча, Міколы Купавы, Уладзіміра Басалыгі і Вячкі Целеша.

У экспазіцыі – аўтографы тых, хто ведаў Уладзіміра Караткевіча, і аўтограф самому сабе; кнігі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

Выстава падрыхтавана сумесна з сям’ёй пляменніцы пісьменніка Алены Іванаўны Сінькевіч.
 Af-Tajny kancyliaryi.jpg Тайны канцылярыі

На выставе вы ўбачыце першыя алоўкі і асадкі, пер’ячысткі, пясочніцы, чарніліцы і інш., пісьмовыя прылады знакамітых людзей, а таксама змесціва ранца гімназістаў розных эпох (сшыткі, алоўкі, асадкі, тачылкі, закладкі, пеналы...) і інш.

Экспазіцыя падрыхтавана ў межах аўтарскага праекта “У пошуках страчанага” і дазваляе праз прадметы калекцыі У. Ліхадзедава адкрыць цэлы свет матэрыяльнай культуры, звязанай з традыцыяй пісьменства.
 Af-sakrety.jpg “Сакрэты” кніжных старонак

Памятаеце старую дзіцячую гульню ў “сакрэты”? Гульцы рабілі ў зямлі невялікія сховы, дзе пад шкельцам змяшчалі розныя дробныя “скарбы”, а потым выкрывалі іх і дэманстравалі толькі самым лепшым сябрам. “Сакрэты” іншым разам можна знайсці і ў кнігах. За час вывучэння некаторых выданняў у навукова-даследчым аддзеле кнігазнаўства назбіралася калекцыя адмысловых знаходак. Некаторымі з іх мы з радасцю дзелімся з вамі.
  Bellacinka.jpg Biełaruskaja łacinka

У экспазіцыі прадстаўлены кніжныя помнікі, створаныя ў лацінскай графіцы на беларускай мове, пачынаючы ад XVII ст. да сучаснасці.

Асобны раздзел выставы распавядае гісторыю развіцця лацінскага алфавіта і прадстаўляе буквары, чытанкі і граматыкі беларускай мовы Каруся Каганца, Рудольфа Абіхта, Янкі Станкевіча, Вацлава Ластоўскага, Браніслава Тарашкевіча і інш.

 Af-Latstatut.jpg Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі

Выстава рарытэтаў з Беларусі і Латвіі, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі.

Упершыню шырокай публіцы прадстаўлены амаль нікому не вядомы спіс Статута ВКЛ 1588 г. у перакладзе на нямецкую мову пачатку ХVIІІ ст. са збору адной са старэйшых бібліятэк Еўропы – Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта. Таксама на выставе можна пабачыць друкаваныя асобнікі Статута XVIІ–XIX стст. з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на іншых еўрапейскіх мовах, якія сведчаць пра шырокі ўплыў беларускай прававой культуры на фарміраванне міжнароднага канстытуцыйнага заканадаўства.
  Hlyabtsevich.jpg
Руплівец бібліятэчнай справы

Выстава прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Яўгена Хлябцэвіча. пабудавана на арыгінальных матэрыялах і дакументах з асабістага архіва Яўгена Хлябцэвіча, які захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дэманструюцца ўнікальныя фотаздымкі, рукапісы, асабістыя (сямейныя) і творчыя дакументы, а таксама літаратуразнаўчыя і бібліятэказнаўчыя працы і публікацыі розных гадоў.

 Af.-Vystava-Maladnyak.jpg Маладнякоўскімі крокамі

На выставе можна пазнаёміцца з асобнікамі легендарнага часопіса творчай моладзі 20–30-х гг. ХХ ст. – “Маладняк” (з першага нумара 1923 г. па апошні 1932 г.). Менавіта на старонках № 6 за 1925 г. можна прачытаць праграмны тэкст “«Маладняк» (Замест дэклярацыі)" літаратараў першага прафесійнага згуртавання. Прадстаўлены дакументальныя зборнікі аб дзейнасці пісьменнікаў аб’яднання (бюлетэні з’ездаў), альманахі і перыядычныя выданні рэспубліканскіх філій (“Уздым”, “Маладняк Барысаўшчыны”, “Наддзьвіньне”, “Аршанскі Маладняк” і інш.), а таксама зборнікі творцаў з адметнай серыі “Кніжніца «Маладняк»”.

Бібліятэкарам