ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2015 г.Партызанскі і падпольны друк Беларусі

Партызанскі і падпольны друк Беларусі

З 5 мая ў музеі кнігі працавала прымеркаваная да 70-годдзя Вялікай Перамогі выстаўка газет і лістовак з калекцыі падпольнага і партызанскага друку часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Выстаўка, створаная ў рамках праекта “Славім Вялікі подзвіг”, прысвечана адной з самых трагічных і яскравых старонак усенароднай барацьбы за Радзіму ў гісторыі Беларусі – Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945гг.

Аснову экспазіцыі складаюць газеты і лістоўкі з калекцыі падпольнага і партызанскага друку часоў Вялікай Айчыннай вайны з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Экспанаваліся ўнікальныя, створаныя ў партызанскіх лагерах, самаробныя рукапісныя і машынапісныя часопісы: “Книга подарков матери Родине”, “Народный мститель” брыгады “Дзядзькі Колі” (Барысаўская партызанская зона, 1943). Прадстаўлены выпускі падпольных выданняў ЦК КП(б)Б, абласных, раённых партыйных і камсамольскіх камітэтаў, партызанскіх фарміраванняў. Сярод іх першы нумар газеты “Звязда” (Мінскага падпольнага ГК КП(б)Б, 1942) і інш.

Друк падполля і партызан дапоўнены выданнямі з Вялікай зямлі, такімі як “Раздавім фашысцкую гадзіну” (1941–1943), “Партызанская дубінка” (1942).

Дэманстраваўся шэраг лістовак са зваротамі ЦК КП(б)Б і ўрада рэспублікі, падпольных абкамаў і райкамаў да розных катэгорый насельніцтва з заклікамі бязлітасна знішчаць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, шырыць партызанскі рух, весці актыўную барацьбу ў тыле ворага 1942–1944 гг. Асабліва цікавымі з’яўляюцца лістоўкі 1942 г. з запамінальнымі рыфмаванымі подпісамі і малюнкамі. Частка лістовак прысвечана героям партызанскай барацьбы (А. Кірылаву, М. Сільніцкаму, У. Курыленку і інш.) і іх баявым аперацыям.

 

111