ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2008–2010 гг.Слуцкае Евангелле

Слуцкае Евангелле

Слуцкае Евангелле – унікальны рукапісны помнік XVI ст., адна з нацыянальных праваслаўных святынь Беларусі.
 
Напісанае ў 1581 г. у Слуцку ўласнаручна князем Юрыем Алелькавічам (1559–1586) Евангелле захоўвалася ў Свята-Троіцкім мужчынскім манастыры. Пасля рэвалюцыі 1917 г. Евангелле трапіла ў Мінскі дзяржаўны музей, а ў 1929 г. перададзена на захаванне Магілёўскаму дзяржаўнаму музею. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны кніга разам з іншымі каштоўнасцямі (у тым ліку – Крыжам Еўфрасінні Полацкай) была вывезена з музея і бясследна знікла. Доўгі час рукапіс лічыўся страчаным.
У 2003 г. у час правядзення 10-х Мінскіх епархіяльных чытанняў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прадставіў Слуцкае Евангелле, якое цудам захавалася. Рукапіс быў перададзены святару Мінскай епархіі прыхаджанкай і зараз захоўваецца ў Дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх Святых.
 
Бібліятэкарам