ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіАрхіў выставакВыстаўкі 2016 г.

Выстаўкі 2016 г.

"Светлы след"

Выстаўка знаёміць з выданнямі твораў Максіма Багдановіча 1907–1917 гг., архіўнымі матэрыяламі, а таксама літаратурай пра жыццё і творчасць пісьменніка.

"Бібліятэцы ў дар: да 10-годдзя «беларускага дыямента»"

На выстаўцы прадстаўлены дары партнёраў, гасцей і проста сяброў бібліятэкі 2006–2016 гг.

"Кніжныя закладкі"

Экспанаты выстаўкі дэманструюць відазмяненне кніжнай закладкі ў працэсе эвалюцыі кнігі.

"Выстаўка адной кнігі"

Экспазіцыя прысвечана 695-годдзю аднаго з найвялікшых твораў еўрапейскай цывілізацыі – “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры.

"Кніжныя здабыткі"

Выстаўка помнікаў кніжна-пісьмовай культуры з паступленняў у фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў 2015 г.

"Францыск Скарына і наш час"

Незвычайная, першая ў сваім родзе выстаўка, прысвечаная першадрукару і асветніку Францыску Скарыне.

"Кнігі ручной работы"

У экспазіцыі – унікальныя кнігі з ілюстрацыямі майстра жывапісу і графікі, заслужанага мастака Расіі Алега Яхніна.

"Збіральнік помнікаў народнай творчасці"

Выстаўка да 190-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, лінгвіста і педагога П.В. Шэйна.

Бібліятэкарам