Падведзены вынікі штогадовага рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” за 2011 год.
У конкурсе ўзялі ўдзел 49 публічных бібліятэк з усіх абласцей і сталіцы нашай краіны: з Гродзенскай вобласці – 19, Мінскай – 14, Магілёўскай – 7, Брэсцкай – 4, Гомельскай – 2, Віцебскай – 2, Мінска – 1.
28 мая 2012 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісан загад № 96 "Аб выніках XХ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»", паводле якога бібліятэкі былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.
У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 3 сеткі публічных бібліятэк Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці (загадчыца Патапенка Н.У.);
Каткоўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Глускага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Пінчук Т.Л.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Гарадская цэнтралізаваная сістэма г. Гродна (дырэктар Камарова М.А.)
Свенская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (загадчыца Разганава В.І.)
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Дзіцячая бібліятэка-філіял імя А.С. Пушкіна цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва (загадчыца Ерафеева Н.А.);
Рэдкавіцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Любанскага раёна Мінскай вобласці (бібліятэкар Слівец М.Л.).
У намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы"
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Бібліятэка-філіял № 8 сеткі публічных бібліятэк г. Полацка Віцебскай вобласці (загадчыца Сташкевіч К.З.);
Ціманаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (загадчыца Курлукова Г.А.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Лідская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы Гродзенскай вобласці (дырэктар Саўсян І.І.);
Боркаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (бібліятэкар Юдчыц Л.П.)1 250 000 руб.
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Гарадская бібліятэка-філіял № 4 цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Баранавічы Брэсцкай вобласці (загадчыца Пабярэжная І.Я.).
У намінацыі "За пошукавую і даследчую работу"
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Гродзенская цэнтральная раённая бібліятэка Гродзенскай вобласці (дырэктар Дзятчык Г.У.);
Негарэльская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (загадчыца Сідорык Т.Л.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Васілевіцкая гарадская бібліятэка імя І.Я. Навуменкі сеткі публічных бібліятэк Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці (загадчыца Беленькая Л.С.);
Палянская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Васілеўская Л.М.);
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (бібліятэкар Адамовіч С.А.);
Радзялавіцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (загадчыца Сцяпанава Г.А.).
Заахвочвальная прэмія (500 000 руб.):
Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка Гродзенскай вобласці (дырэктар Мірончык С.А.);
Слонімская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Коласа Гродзенскай вобласці (дырэктар Рэпінская Л.У.);
Залеская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (загадчыца Пачыкоўская В.А.);
Клецкая цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Цімавец Л.У.);
Раённая дзіцячая бібліятэка цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці (загадчыца Янцэвіч Т.М.);
Дзіцячая бібліятэка № 2 цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска (загадчыца Кахновіч В.С.);
Іванаўская раённая дзіцячая бібліятэка-філіял цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (загадчыца Піліпенка А.В.).