6 чэрвеня 2019 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 109 «Аб выніках XХVII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”».
У конкурсе прынялі ўдзел 38 публічных бібліятэк: 14 цэнтральных і 24 бібліятэкі-філіялы, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх. Згодна з загадам, бібліятэкі будуць прадстаўлены да ўзнагароджання.
У намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу с падрастаючым пакаленнем»
першая прэмія (50 базавых велічынь):
Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна дзяржаўнай установы культуры «Мазырская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Гомельскай вобласці;
Бяляеўская сельская бібліятэка-клуб дзяржаўнай установы культуры «Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка» Гомельскай вобласці;
другая прэмія (40 базавых велічынь):
Дзіцячая бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры «Бібліятэчная сетка Хоцімскага раёна» Магілёўскай вобласці;
Сакольніцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна» Магілёўскай вобласці;
трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Мар’інагорская гарадская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці;
Мельніцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці.
У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»
першая прэмія (50 базавых велічынь):
Дзяржаўная ўстанова культуры «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» Мінскай вобласці;
Сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка дзяржаўнай установы культуры «Ашмянская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці;
другая прэмія (40 базавых велічынь):
Бібліятэка-філіял № 3 дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна»;
Маслакоўская сельская аб’яднаная бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» Магілёўскай вобласці;
трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава дзяржаўнай установы культуры «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці;
Ракаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка» Мінскай вобласці.
У намінацыі «За пошукавую і даследчую працу»
першая прэмія (50 базавых велічынь):
Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці;
Заходская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна» Магілёўскай вобласці;
другая прэмія (40 базавых велічынь):
Дзяржаўная ўстанова культуры «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці;
Бронненская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк» Гомельскай вобласці;
трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Дзяржаўная ўстанова культуры «Астравецкая раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці;
Стрыгінская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці.
У намінацыі «За падтрымку і развіццё чытання»
першая прэмія (50 базавых велічынь):
Бярэзінская дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка» Мінскай вобласці;
Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота дзяржаўнай установы культуры «Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці;
другая прэмія (40 базавых велічынь):
Цэнтральная бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна» Віцебскай вобласці;
Раклевіцкая сельская бібліятэка – цэнтр традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці;
трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Іўеўская дзіцячая бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры «Іўеўская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці.
Заахвочвальная прэмія (10 базавых велічынь):
Філіял «Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна» дзяржаўнай установы культуры «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа» Гродзенскай вобласці;
Філіял «Радунская гарпасялковая бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Воранаўская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці;
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага ўстановы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска» Магілёўскай вобласці;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Акцябрская раённая бібліятэка» Гомельскай вобласці;
Цэнтральная бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Чавуская бібліятэчная сетка» Магілёўскай вобласці;
Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава» Брэсцкай вобласці;
Жыткавіцкая дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Жыткавіцкая цэнтралізаваная сетка бібліятэк» Гомельскай вобласці.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу. Жадаем далейшых прафесійных поспехаў, не спыняцца на дасягнутым выніку, імкнуцца развівацца і прадставіць новыя высокія конкурсныя паказчыкі ў наступным годзе на XXVIII Рэспубліканскім конкурсе «Біліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.