Вынікі XІІІ Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"
Падведзены вынікі конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" за 2004 год. Грашовымі прэміямі адзначана 12 бібліятэчных калектываў і 3 намінанты.
Сярод бібліятэк пераможцамі сталі:
- Ганцавіцкая дзіцячая бібліятэка Брэсцкай вобласці (загадчыца Дулік Л.А.)
- Дзіцячая бібліятэка імя У. Караткевіча г. Віцебска (загадчыца Максіменка Н.С.)
- Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. Герцана г. Гомеля (дырэктар Власава Т.С.)
- Бераставіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага Гродзенскай вобласці (дырэктар Пацэнка М.І.)
- Круглянская цэнтральная раённая бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар Мацюшкова Л.М.)
- Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Танка Мінскай вобласці (дырэктар Несцяровіч Л.У.)
- Лапацінская сельская бібліятэка Пінскай РЦБС Брэсцкай вобласці (бібліятэкар I катэгорыі Крывецкая Р.П.)
- Баеўская сельская бібліятэка Дубровенскай РЦБС Віцебскай вобласці (бібліятэкар I катэгорыі Васілеўская Т.М.)
- Ізабелінская сельская бібліятэка Ваўкавыскай РЦБС Гродзенскай вобласці (загадчыца Свістун Г.І.)
- Ламбаўская сельская бібліятэка Бабруйскай РЦБС Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Мельнічонак В.Г.)
- Борская сельская бібліятэка Пухавіцкай РЦБС Мінскай вобласці (бібліятэкар Міхайлоўская Л.Я.)
- Старасвержанская сельская бібліятэка Стаўбцоўскай РЦБС Мінскай вобласці (загадчыца Гарановіч А.І.)
У ліку намінантаў:
- Шыманская В.А. – бібліятэкар Лотвінскай сельскай бібліятэкі Капыльскай ЦБС Мінскай вобласці (намінацыя "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем");
- Аўласовіч Г.М. – загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вілейскай ЦБС Мінскай вобласці (намінацыя "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы");
- Лукашэвіч В.Е. – бібліятэкар Лельчыцкай дзіцячай бібліятэкі РЦБС Гомельскай вобласці (намінацыя "За пошукавую і даследчую працу па напісанні гісторыі сваёй бібліятэкі").