Вынікі XІV Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"
Падведзены вынікі конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" за 2005 год. Грашовымі прэміямі адзначана 13 бібліятэчных калектываў і 3 намінанты.
Сярод бібліятэк пераможцамі сталі:
- Асіповіцкая раённая цэнтральная бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар В.Л. Логвін).
- Маладзечанская раённая цэнтральная бібліятэка імя М. Багдановіча Мінскай вобласці (дырэктар В.П. Страх).
- Смалявіцкая раённая цэнтральная бібліятэка Мінскай вобласці (С.В. Чарваненка).
- Вайцяшынская сельская бібліятэка Бярозаўскай РЦБС Брэсцкай вобласці (бібліятэкар І катэгорыі Л.І. Рудзьман).
- Велясніцкая сельская бібліятэка-музей імя Я. Янішчыц Пінскай РЦБС Брэсцкай вобласці (бібліятэкар І катэгорыі Г.С. Казак).
- Вусценская сельская бібліятэка Аршанскай РЦБС Віцебскай вобласці (загадчыца Р.М. Кірылава).
- Броненская сельская бібліятэка Рэчыцкай РЦБС Гомельскай вобласці (бібліятэкар Г.М. Кісель).
- Бакштаўская сельская бібліятэка Іўеўскай РЦБС Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Н.А. Семяняга).
- Спондаўская сельская бібліятэка Астравецкай РЦБС Гродзенскай вобласці (бібліятэкар І катэгорыі І.Ф. Валуевіч).
- Кучарынская сельская бібліятэка Шклоўскай РЦБС Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Л.Ц Цімошчанка).
- Княгінінская сельская бібліятэка Мядзельскай РЦБС Мінскай вобласці (бібліятэкар Т.У. Талайка).
- Атрадненская сельская бібліятэка Любанскай РЦБС Мінскай вобласці (загадчыца В.М. Філіпчык).
- Зембінская сельская бібліятэка Барысаўскай РЦБС Мінскай вобласці (бібліятэкар К.Ю. Сідаровіч)
У ліку намінантаў:
- Н.А. Мажар – загадчыца дзіцячай бібліятэкі Лельчыцкай РЦБС Гомельскай вобласці (намінацыя "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем");
- Н.А. Святоха – галоўны бібліятэкар Вілейскай РЦБС Мінскай вобласці (намінацыя "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы");
- М.В. Ізіатка – галоўны бібліятэкар Глыбоцкай раённай бібліятэкі Віцебскай вобласці (намінацыя "За пошукавую і даследчую працу па напісанні гісторыі сваёй бібліятэкі").