Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі штогадовага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" за 2007 год, які праводзіўся з мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры.
Конкурс праводзіўся ў наступных намінацыях:
У конкурсе прынялі ўдзел 47 публічных бібліятэк: 1 абласная, 12 цэнтральных раённых , 8 дзіцячых, 21 сельская бібліятэка, 3 гарпасялковыя бібліятэкі і 2 гарадскія бібліятэкі-філіялы.
9 чэрвеня 2008 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 180 “Аб выніках XVI Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»", згодна з якім бібліятэкі былі прэміраваны грашовымі прэміямі.
У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Іказненская сельская бібліятэка Браслаўскай ЦБС Віцебскай вобласці (бібліятэкар Лясюк І.А.);
Слуцкая гарадская дзіцячая бібліятэка-філіял № 3 Слуцкай ЦБС Мінскай вобласці (загадчыца Шахновіч Г.М.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Крупіцкая сельская бібліятэка-музей Мінскай ЦБС Мінскай вобласці (загадчыца Пальчык Л.У.);
Глыбоцкая раённая дзіцячая бібліятэка Глыбоцкай ЦБС Віцебскай вобласці (загадчыца Хрол Л.М.);
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Гарадская бібліятэка-філіял № 3 Пінскай ГЦБС Брэсцкай вобласці (загадчыца Садавец Л.М.).
У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Маеўская Н.М, метадыст Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Мінскай вобласці;
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Цякала Н.М., загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Гродзенскай вобласці;
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Вілейская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Пацко М.М.).
У намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Геранёнская сельская бібліятэка Іўеўскай ЦБС Гродзенскай вобласці (загадчыца Дубянец Т.Р.);
Акцябрская цэнтральная раённая бібліятэка Гомельскай вобласці (дырэктар Шчэцька В.І.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Бездзежская сельская бібліятэка Драгічынскай ЦБС Брэсцкай вобласці (загадчыца Валковіч В.П.);
Дрыбінская цэнтральная раённая бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар Салтанава Т.С.);
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Караваціцкая сельская бібліятэка Рэчыцкай ЦБС Гомельскай вобласці (бібліятэкар Васілец Л.П.);
Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова Магілёўскай вобласці (дырэктар Басянкова Н.М.).
Заахвоціць (500 000 руб.)
Ашмянскую раённую дзіцячую бібліятэку Ашмянскай ЦБС Гродзенскай вобласці (загадчыца Кур’янчык П.М.).