Падведзены вынікі штогадовага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" за 2008 год.
Мэта конкурсу – узмацненне ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, распаўсюджванне ідэі беларускасці, прапаганда нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры.
Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях:
У 2008 годзе ў ім прынялі ўдзел 36 публічных бібліятэк. Найбольшая колькасць удзельнікаў была прадстаўлена з Мінскай вобласці – 13 бібліятэк. Бібліятэкі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей даслалі па 6 работ, Брэсцкай – 4, Гомельскай і Віцебскай – па 3.
4 чэрвеня 2009 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 117 "Аб выніках XVII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»", згодна з якім бібліятэкі былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.
У намінацыі "За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем"
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Камсеніцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Пановіч Н.Н.);
Гарадская бібліятэка імя Еўфрасінні Полацкай сеткі публічных бібліятэк г. Віцебска Віцебскай вобласці (загадчык Арцюх Л.Н.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Баброўская сельская бібліятэка-музей сеткі публічных бібліятэк Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (загадчык Хмелева А.П.);
Антопальская гарпасялковая бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (загадчык Шульжэнка Л.Ф.);
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Чырванасельская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Лагута М.В.);
Рэчыцкая цэнтральная раённая бібліятэка Гомельскай вобласці (дырэктар Елісеева Т.Ф.).
У намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы"
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (галоўны бібліёграф Жук Л.Н.).
У намінацыі "За пошукавую і даследчую работу"
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Ардацкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (бібліятэкар Гарбачова І.В.);
Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Гурыновіч Л.В.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Чкалаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Ермакова Т.П.);
Хоцімская цэнтральная раённая бібліятэка Магілёўскай вобласці (дырэктар Касталонава Р.А.);
трэцяя прэмія: (1 000 000 руб.):
Пухавіцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (загадчык Раўтовіч С.С.);
Клецкая цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Цімавец Л.В.).
Заахвоціць (500 000 руб.):
Скідзельскую гарадскую бібліятэку сеткі публічных бібліятэк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (бібліятэкар Жвалеўская Г.Л.)
Намінацыя "За значны ўклад у выхаваўчую працу з падрастаючым пакаленнем" |
Намінацыя "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы " |
Намінацыя "За пошукавую і даследчую працу " |