Падведзены вынікі штогадовага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” за 2009 год.
У конкурсе ўзялі ўдзел 49 публічных бібліятэк. Найбольшая колькасць удзельнікаў была прадстаўлена з Мінскай вобласці – 15 бібліятэк. Бібліятэкі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей даслалі па 7 работ, Гомельскай – 5, Віцебскай і г. Мінска – па 4.
21 чэрвеня 2010 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 106 "Аб выніках XVIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»", у якім вызначаны пераможцы конкурсу.
У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”:
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Навалукская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Лобан Н.І.);
Лельчыцкая раённая дзіцячая бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Ляхавец А.А.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Астрынская гарпасялковая дзіцячая бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Шчучынскага раёна Гомельскай вобласці (загадчыца Сцяпанчанка Г.А.);
Бялыніцкая дзіцячая бібліятэка-філіял сеткі публічных бібліятэк Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці (загадчыца Лычкоўская Л.В.);
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Цімкавіцкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Капыльскага раёна Мінскай вобласці (загадчыца Рудэнка Н.І.);
Дзіцячая бібліятэка № 6 – філіял ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” (загадчыца Патук Т.А.).
У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”:
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (дырэктар Гурыновіч Л.В.).
У намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”:
першая прэмія (1 500 000 руб.):
Даўгінаўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Вілейскага раёна Мінскай вобласці (загадчыца Юркевіч А.А.);
ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя. У.І. Леніна” (дырэктар Сёмкін А.І.);
другая прэмія (1 250 000 руб.):
Холмецкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці (бібліятэкар Шыкла Т.М.);
Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка Гродзенскай вобласці (дырэктар Мірончык С.А.);
трэцяя прэмія (1 000 000 руб.):
Сялецкая сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (бібліятэкар Філатава А.І.);
Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці (метадыст Маеўская Н.М.).
Заахвочвальная прэмія (500 000 руб.):
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса г. Магілёва (дырэктар Краўчанка Г.І.);
Дастоеўская сельская бібліятэка сеткі публічных бібліятэк Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (бібліятэкар Бурак Н.А.).