У конкурсе прынялі ўдзел 33 публічныя бібліятэкі: 13 цэнтральных і 20 бібліятэк-філіялаў, сярод якіх 16 сельскіх і 2 дзіцячыя. Бібліятэкі-ўдзельніцы прадставілі на разгляд журы 34 конкурсныя рабоы: Гродзенская і Магілёўская вобласці – па 8 работ, Віцебская, Гомельская і Мінская – па 5 работ, Брэсцкая вобласць – 3 работы.
18 снежня 2014 года Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 220 “Аб выніках XХII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»”, паводле якога бібліятэкі былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.
У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”
першая прэмія (50 базавых велічынь):
Крычаўская раённая дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна” Магілёўскай вобласці;
Санюкоўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы “Ельская раённая цэнтральная бібліятэка” Гомельскай вобласці;
другая прэмія (40 базавых велічынь):
Дзятлаўская дзіцячая бібліятэка Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродзенскай вобласці;
Ізбінаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці;
трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Рэчкаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк” Магілёўскай вобласці.
У намінацыі “За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы”
першая прэмія (50 базавых велічынь):
Дзяржаўная ўстанова культуры “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І.Х. Каладзеева” Мінскай вобласці;
Гальшанская сельская бібліятэка Ашмянскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродзенскай вобласці;
другая прэмія (40 базавых велічынь):
Асіповіцкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна” Магілёўскай вобласці;
Цёмналеская бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры “Дрыбінская бібліятэчная сетка” Магілёўскай вобласці;
трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка Гродзенскай вобласці.
У намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”
першая прэмія (50 базавых велічынь):
Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка Мінскай вобласці;
Цяцерынская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Магілёўскай вобласці;
другая прэмія (40 базавых велічынь):
Іванаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Панфёрава Брэсцкай вобласці;
Дабейская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Шумілінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;
трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Дубровенская цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Дубровенская бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;
Вайцяшынская сельская бібліятэка Бярозаўскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Брэсцкай вобласці.
У намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”
першая прэмія (50 базавых велічынь):
Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая бібліятэчнай сістэмы г. Баранавічы Брэсцкай вобласці;
Трасцінская сельская бібліятэка Хоцімскай бібліятэчнай сеткі Магілёўскай вобласці;
другая прэмія (40 базавых велічынь):
Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна;
Клімаўская сельская бібліятэка Гомельскай раённай сеткі бібліятэк Гомельскай вобласці;
трэцяя прэмія (30 базавых велічынь):
Горацкая цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Горацкая раённая бібліятэчная сетка” Магілёўскай вобласці;
Ждановіцкая сельская бібліятэка Мінскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Мінскай вобласці.
Заахвочвальная прэмія (9 базавых велічынь):
бібліятэка-цэнтр нацыянальнай культуры пасёлка Юбілейны Ваўкавыскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродзенскай вобласці;
Жухавіцкая бібліятэка-інфармацыйна-культурны цэнтр Карэліцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродзенскай вобласці;
Лепельская цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;
Пераганцаўская сельская бібліятэка Воранаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродзенскай вобласці;
Скідальская гарадская бібліятэка сямейнага чытання Гродзенскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродзенскай вобласці;
Слаўгарадская цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна” Магілёўскай вобласці;
Якубоўшчынская сельская бібліятэка Лёзненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Віцебскай вобласці.