Вынікі ХХVIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
15 чэрвеня 2020 г. загадам Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь № 93 зацверджаны вынікі XХVIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
У конкурсе прынялі ўдзел 35 публічных бібліятэк: 14 цэнтральныхі 21бібліятэка-філіял, сярод якіх 15 гарпасялковых і сельскіх. Згодна з загадам, бібліятэкі будуць прадстаўлены да ўзнагароджання.
У намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»
Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)
- Лёзненская цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці
- Сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны дзяржаўнай установы культуры «Ашмянская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці
Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)
- Раённая дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна»
Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)
- Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтральная гарадская бібліятэка г. Жодзіна» Мінскай вобласці
У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»
Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)
- Дзяржаўная ўстанова культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы» Брэсцкай вобласці
- Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства дзяржаўнай установы культуры «Свіслацкая раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці
Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)
- Дзяржаўная ўстанова культуры «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» Мінскай вобласці
- Сялецкая сельская бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры «Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці
Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)
- Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці
- Грабянецкая бібліятэка-клуб дзяржаўнай установы «Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка» Мінскай вобласці
У намінацыі
«За пошукавую і даследчую працу»
Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)
- Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А. Макаёнка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Гродна»
- Казлоўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Светлагорская раённая сетка бібліятэк» Гомельскай вобласці
Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)
- Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава дзяржаўнай установы культуры «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці
- Сасноўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці
Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)
- Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна дзяржаўнай установы «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля»
- Лунінская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці
У намінацыі
«За падтрымку і развіццё чытання»
Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)
- Дзяржаўная ўстанова культуры «Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пранузы» Мінскай вобласці
- Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Чачота дзяржаўнай установы культуры «Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Брэсцкай вобласці
Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)
-
Дзяржаўная ўстанова культуры «Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа» Гродзенскай вобласці
- Бабіцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка» Гомельскай вобласці
Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)
- Дрыбінская дзіцячая бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы культуры «Дрыбінская бібліятэчная сетка» Магілёўскай вобласці
Астрынская гарпасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі» Гродзенскай вобласці
Заахвочвальныя грашовыя прэміі
(10 базавых велічынь)
- Іванаўская дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава» Брэсцкай вобласці;
- Філіял «Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара» дзяржаўнай установы культуры «Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк» Гомельскай вобласці;
- Філіял «Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Мастоўская раённая бібліятэка» Гродзенскай вобласці;
- Заастравецкая сельская бібліятэка-філіял дзяржаўнай установы «Клецкая раённая цэнтральная бібліятэка» Мінскай вобласці;
- Новасаматэвіцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры «Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна» Магілёўскай вобласці;
- Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна дзяржаўнай установы культуры «Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Віцебскай вобласці;
- Дзяржаўная ўстанова культуры «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка» Мінскай вобласці;
- Макеевіцкая сельская бібліятэка-музей дзяржаўнай установы культуры «Клімавіцкая бібліятэчная сістэма» Магілёўскай вобласці;
- Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска»;
- Мачулішчанская пасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы «Мінская раённая цэнтральная бібліятэка» Мінскай вобласці.
Пазнаёміцца з конкурснымі работамі пераможцаў можна тут.