ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" Вынікі XXX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Вынікі XXX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

13 чэрвеня 2022 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 123 зацверджаны вынікі XXX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Па выніках конкурсу дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеняў былі адзначаны 22 публічныя бібліятэкі, 5 бібліятэк прадстаўлены да заахвочвання. Пераможцы атрымаюць узнагароды згодна з загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”

Konkurs_B_Asiarodak-2.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • дзяржаўная ўстанова культуры “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы” Мінскай вобласці;
  • Мілавідская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • дзяржаўная ўстанова культуры “Свіслацкая раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
  • Рэчыцкая сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Чэрыкаўскага раёна” Магілёўскай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • Дзіцячая бібліятэка № 5 дзяржаўнай установы “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”;
  • Лескаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы “Мінская раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці.

У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”

Konkurs_B_Asiarodak-3.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • Бібліятэка-філіял № 2 імя І. Шамякіна ўстановы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва”;
  • філіял “Нацкая сельская бібліятэка” дзяржаўнай установы культуры “Воранаўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • дзяржаўная ўстанова культуры “Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка” Мінскай вобласці;
  • Шарашэўская горпасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна дзяржаўнай установы “Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля”.

У намінацыі “За пошукавую і даследчую работу”

Konkurs_B_Asiarodak-4.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • дзяржаўная ўстанова культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
  • Жытамлянская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” Гродзенскай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Дубровенская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці;
  • філіял “Кавалёўская сельская бібліятэка-музей” дзяржаўнай установы культуры “Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Віцебскай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • Хоцімская цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Бібліятэчная сетка Хоцімскага раёна” Магілёўскай вобласці;
  • Дараганаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна” Магілёўскай вобласці.

У намінацыі “За падтрымку і развіццё чытання”

Konkurs_B_Asiarodak-5.jpg

Дыплом першай ступені (50 базавых велічынь)

  • дзяржаўная ўстанова культуры “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” Мінскай вобласці;
  • Міхалішкаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Астравецкая раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці.

Дыплом другой ступені (40 базавых велічынь)

  • Цэнтральная раённая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Рэчыцкая раённая сетка бібліятэк” Гомельскай вобласці;
  • Грабёнская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка” Мінскай вобласці.

Дыплом трэцяй ступені (30 базавых велічынь)

  • Цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава дзяржаўнай ўстановы культуры “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці.

Заахвочвальныя грашовыя прэміі (10 базавых велічынь)

Konkurs_B_Asiarodak-6.jpg

  • Праскурнянская сельская бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Жлобінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Н.К. Крупскай” Гомельскай вобласці;
  • Любчанская інтэграваная горпасялковая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Навагрудская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
  • дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці;
  • Пескаўская сельская бібліятэка дзяржаўнай ўстановы культуры “Бярозаўская раённая бібліятэчная сістэма” Брэсцкай вобласці;
  • Круглянская дзіцячая бібліятэка дзяржаўнай установы культуры “Круглянская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Магілёўскай вобласці.

Віншуем калег с заслужанай перамогай у конкурсе і жадаем удзельнікам наступнага XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” новых унікальных праектаў і цікавых ідэй, накіраваных на ўзмацненне ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, прапаганду нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры, падтрымку і развіццё чытання.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты