ГалоўнаяБiблiятэкарамПрафесійныя конкурсыРэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”Вынікі конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі – 2024”

Вынікі конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі – 2024”

Падведзены вынікі II Рэспубліканскага конкурсу “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”.

Удзел у конкурсе прынялі дзяржаўныя публічныя бібліятэкі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, на базе якіх створаны і функцыянуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ).

На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае 622 ПЦПІ. З іх удзел у конкурсе прынялі 52 бібліятэкі: 4 абласныя, 40 цэнтральных раённых (гарадскіх), 2 дзіцячыя, 3 гарпасялковыя і 3 сельскія.

 Па выніках конкурсу 11 бібліятэк-удзельніц занялі прызавыя месцы:

 У намінацыі “Лепшы ПЦПІ абласной бібліятэкі”:

I месца - УК “Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага”;

ІІ месца - ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна”;

ІІІ месца – установа “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна».

У намінацыі “Лепшы ПЦПІ цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі”:

I месца – Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. Таўлая ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”;

ІІ месца – ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка”;

III месца – Цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны ДУК “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

У намінацыі “Лепшы ПЦПІ дзіцячай бібліятэкі”:

I месца – дзіцячая бібліятэка імя Л.М. Талстога – філіял № 1 ДУК “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;

II месца – Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска”;

ІІІ месца не прысуджалася.

У намінацыі “Лепшы ПЦПІ сельскай бібліятэкі”:

I месца – Бабініцкая сельская бібліятэка-клуб – філіял № 54 ДУК “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;

ІІ месца – Батвінаўская сельская бібліятэка ДУК “Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна”;

III месца – Жыліцкая сельская бібліятэка ДУК “Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна”.


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты