ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на музейныя заняткі “Знаёмства з птушкай года”
Круглы стол “Я прыйшоў дзеля вас…”
Новы выставачны праект – “FASHION-ілюстрацыя” (+відэа)

Запрашаем на музейныя заняткі “Знаёмства з птушкай года”

Запрашаем на музейныя заняткі “Знаёмства з птушкай года”
Іншыя мерапрыемствы
5 лютага
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

5 лютага ў музеі кнігі (пам. 347) адбудуцца заняткі “Знаёмства з птушкай года”.

2022 год у нашай краіне аб’яўлены Годам белай сініцы, якая з’яўляецца самым рэдкім з сямі відаў сініц Беларусі.

У госці да дзяцей завітае сябра птушак Кацярына Зябко, вучаніца 10 “А” класа сярэдняй школы № 147 г. Мінска.

У кожнага наведвальніка будзе магчымасць:

  • даведацца, чым жа адметная белая сініца, што яе абралі птушкай года;
  • стаць экспертам-птушказнаўцам;
  • атрымаць падарунак.

Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 7–12 гадоў.

Кошт: 4.50 руб. (кошт для дзяцей, дарослыя суправаджаюць бясплатна).

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс па тэлефонах: (8 017) 293 27 82, (8 029) 18 18 451.

Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Прапануем для дзяцей групавыя заняткі рознай тэматыкі (па гісторыі літаратуры і пісьменства) у буднія дні па папярэднім запісе.

Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Бібліятэкарам