ГалоўнаяМерапрыемствыАмаль забытае рамяство: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па набойцы
Запрашаем на музейныя чытанні “Прыгоды ката”
Лясныя рэсурсы планеты

Амаль забытае рамяство: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па набойцы

Амаль забытае рамяство: у бібліятэцы пройдзе майстар-клас па набойцы
Іншыя мерапрыемствы
24 сакавіка
Дата правядзення
16.00–19.00
Час правядзення
пам.104
Месца правядзення

24 сакавіка а 16-й гадзіне ў рамках унікальнай выставы “Жывыя крыніцы” пройдзе майстар-клас майстра народнай творчасці Вольгі Хачковай па вырабе сурвэткі ў тэхніцы набойкі па тканіне.

Дыпламант розных фестываляў і конкурсаў, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Бусляня” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вольга Хачкова валодае шматлікімі тэхнікамі традыцыйнай і сучаснай дэкаратыўна-прыкладной творчасці: ткацтва паясоў, саломапляценне, аплікацыя саломкай, бісерапляценне. Але ж асноўнымі напрамкамі творчай дзейнасці для сябе абрала роспіс пісанак і набойку  па тканіне.

Набойка – адзін з самых старажытных відаў роспісу тканіны. Яе асаблівасць заключаецца ў тым, што малюнак на тканіне выконваецца пры дапамозе друку штампам. З набіваных тканін шылі жаночыя ўборы, сарафаны, хусткі, кашулі, рабілі фіранкі, абрусы, коўдры. На жаль, набоечную тканіну асабліва не захоўвалі, таму і ў музеях яе вельмі складана знайсці.

У сучасным свеце стварэнне тканін з роспісам – прэрагатыва прамысловай вытворчасці. Механічныя прылады спрасцілі гэты працэс, але ў той жа час пазбавілі яго душэўнасці, асаблівай дэталёвай прапрацоўкі і таго духу, што ёсць толькі ў рэчаў, якія вырабляюцца ўручную. Таму мы запрашаем вас на майстар-клас Вольгі Хачковай для стварэння сваёй эксклюзіўнай творчай работы, якая нікога не пакіне абыякавым.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81 (для СМІ), 293 27 50 (для даведак).

Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам