ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі па пластылінаграфіі
МАГАТЭ: учора, сёння, заўтра
"Цікава пачытаць": заняткі па кнізе "Добрые истории"

Запрашаем на творчыя заняткі па пластылінаграфіі

Запрашаем на творчыя заняткі па пластылінаграфіі
Іншыя мерапрыемствы
23 ліпеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

23 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі па пластылінаграфіі "Маленькі пажарнік".

З дапамогай асноўных прыёмаў тэхнікі пластылінаграфіі юныя ўдзельнікі створаць аб'ёмную карціну з выявай пажарніка з гідрантам і шлангам. Хлопчыкі і дзяўчаткі навучацца працаваць з мяккім і падатлівым пластылінам, змешваць і спалучаць розныя колеры.

Дзеці даведаюцца шмат цікавага аб прафесіі пажарнага, пазнаёмяцца з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі, разгадаюць загадкі па тэме.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам