ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Ільвяня”
Медыяцыя як альтэрнатыўны спосаб урэгулявання спрэчак
Гарадскія матывы

Запрашаем на творчыя заняткі “Ільвяня”

Запрашаем на творчыя заняткі “Ільвяня”
Іншыя мерапрыемствы
27 жніўня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

27 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі па лепцы “Ільвяня”.

Ляпіць з пластыліну – вельмі займальна і весела. На занятках дзеці авалодаюць асноўнымі прыёмамі лепкі – дзяленне на часткі, наданне формы і злучэнне дэталей, навучацца карыстацца стэкам для лепкі. У выніку атрымаецца фігурка вясёлага ільвяняці.

Юныя ўдзельнікі пазнаёмяцца з творамі Якава Акіма “Девочка и лев” і Льва Талстога “Лев и собачка”, у якіх галоўным героем з’яўляецца леў.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам