ГалоўнаяМерапрыемствы“У природы нет плохой погоды”
Жыць цяперашнім – думаць пра будучыню
“Фантастычная вандроўка” ў Нацыянальнай бібліятэцы

“У природы нет плохой погоды”

“У природы нет плохой погоды”
Іншыя Мерапрыемствы
2 сакавіка – 11 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 2 сакавіка па 11 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “У природы нет плохой погоды”, прысвечаная Сусветнаму метэаралагічнаму дню.

Сусветны метэаралагічны дзень штогод, пачынаючы з 1961-га, святкуецца 23 сакавіка. Дата абрана не выпадкова: у гэты дзень у 1950 годзе ўступіла ў сілу канвенцыя, у адпаведнасці з якой была створана Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА).

Прапанаваная выстава налічвае каля 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Гэта кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Дакументы пазнаёмяць чытача з дзейнасцю Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, накіраванай на даследаванне стану і паводзін атмасферы Зямлі, змены пагодных і кліматычных умоў.

Прадстаўленыя на выставе матэрыялы знаёмяць з праблемамі, якія стаяць перад метэаралагічнай навукай і гідралогіяй, з вынікамі міжнароднага супрацоўніцтва нацыянальных метэаралагічных службаў і гідралагічных службаў СМА, з даследаваннямі ў галіне надвор’я, клімату і водных рэсурсаў.

Сярод экспанатаў – энцыклапедычныя выданні, аналітычныя агляды, манаграфіі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, навучальныя дапаможнікі.


Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Метэаралогія – навука аб атмасферы Зямлі
  • Сучасныя сістэмы назіранняў за надвор’ем
  • Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА)
  • Міжнародныя намаганні па маніторынгу і абароне навакольнага асяроддзя
  • Змяненне клімату і кіраванне воднымі рэсурсамі

Выстава прызначана для спецыялістаў у галіне метэаралогіі, гідралогіі, экалогіі, геафізічных навук, студэнтаў і выкладчыкаў, навуковых работнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі змены клімату і аховы навакольнага асяроддзя.

Сусветны дзень метэаралогіі адзначаецца як напамін пра важнасць правядзення метэаралагічных даследаванняў, а таксама важнасць захавання атмасферы і гідрасферы планеты. Ён дэманструе істотны ўклад нацыянальных метэаралагічных і гідралагічных службаў у забеспячэнне бяспекі і дабрабыту грамадства і адзначаецца мерапрыемствамі па ўсім свеце.

Адначасова з міжнародным святам 23 сакавіка адзначаецца Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь. Прафесійнае свята заснавана ў 2012 годзе. Метэаралагічныя назіральныя станцыі размешчаны ў многіх пунктах нашай краіны. Яны забяспечваюць гідраметэаралагічную бяспеку, папярэджваюць аб пагодных катаклізмах, памяншаюць пагрозы чалавечага жыцця і шкоду эканоміцы Беларусі ад пагодна-кліматычных з’яў.

Кожны год СМА святкуе Сусветны метэаралагічны дзень пад пэўным дэвізам, надаючы асаблівую ўвагу канкрэтнай і актуальнай на дадзены момант тэме. У 2023-м Сусветны метэаралагічны дзень прысвечаны тэме “Будучыня надвор’я, клімату і вады праз пакаленні” (The Future of Weather, Climate and Wateracross Generations).

Карысныя спасылкі


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам