ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка плакатаў і паштовак да Года міру і стварэння
Асноўны закон дзяржавы
Запрашаем на музейныя заняткі “Старажытнагрэчаская кніга”

Выстаўка плакатаў і паштовак да Года міру і стварэння

Выстаўка плакатаў і паштовак да Года міру і стварэння
Іншыя Мерапрыемствы
15 сакавіка – 6 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Гэтай важнай тэме прысвечана выстаўка плакатаў і паштовак з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, адкрытая з 15 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кожны з нас жадае жыць у дружбе  і такім свеце, дзе людзі супрацоўнічаюць і дапамагаюць адзін аднаму, разам пераадольваючы ўсе перашкоды і цяжкасці. Кожнай сям’і і кожнаму чалавеку хочацца жыць у мірнай краіне.

Прадстаўленыя выяўленчыя дакументы ахопліваюць перыяд з 1950-х гадоў да сённяшняга дня. Плакаты і паштоўкі адлюстроўваюць важнасць захавання міру і ўмацавання стабільнасці грамадства. Кожны чалавек можа ўнесці свой уклад у агульную справу, увасабляючы ў жыццё стваральныя ідэі і ўмацоўваючы мір добрасумленнай працай.

Адмысловае месца займаюць матэрыялы, якія дэманструюць сямейныя каштоўнасці, бо здаровая і шчаслівая сям’я – аснова стваральнага грамадства.


Запрашаем наведаць выстаўку да 6 красавіка 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам