ГалоўнаяМерапрыемствыСусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Энциклопедия юного учёного”
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!

Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!
Іншыя Мерапрыемствы
30 сакавіка – 3 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Сусветная арганізацыя аховы здароўя: здароўе для ўсіх!”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя і 75-годдзю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), адкрыта з 30 сакавіка па 3 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Прапанаваная чытачам экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Гэта кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты. Дакументы пазнаёмяць чытача з дзейнасцю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, накіраванай на рашэнне міжнародных праблем аховы здароўя насельніцтва Зямлі.

Прадстаўленыя на выставе матэрыялы знаёмяць з гісторыяй стварэння СААЗ, яе структурай і асноўнымі этапамі развіцця, а таксама з прыярытэтнымі напрамкамі ў працы, сярод якіх ахова здароўя жанчын і дзяцей, харчаванне і санітарыя, барацьба з такімі захворваннямі, як СНІД, дыябет, сухоты, рак і інш.

Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы СААЗ – даклады аб стане аховы здароўя ў свеце і Еўропе, рэзалюцыі і рашэнні выканаўчага камітэта СААЗ, маніторынг сусветнага насельніцтва па пытаннях аховы здароўя, асноўныя дакументы СААЗ і інш. У асобны раздзел вынесены дакументы, якія раскрываюць праблемы аховы здароўя ў Беларусі.

Сярод прадстаўленых на выставе – матэрыялы міжнародных навукова-практычных канферэнцый, зборнікі навуковых артыкулаў, статыстычныя зборнікі, манаграфіі, навучальныя дапаможнікі і інш.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • СААЗ: гісторыя, праблемы, перспектывы. Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя
  • Забеспячэнне ўсеагульнага ахопу паслугамі аховы здароўя (УАПАЗ)
  • Здароўе маці і дзіцяці
  • Барацьба з інфекцыйнымі хваробамі і ВІЧ / СНІДам
  • Здаровы лад жыцця – аснова даўгалецця чалавека
  • Ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя – спецыялізаваная ўстанова ААН, накіроўваючая і каардынуючая інстанцыя ў галіне аховы здароўя ў рамках сістэмы ААН. Яе членамі з’яўляюцца 194 дзяржавы. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Жэневе.

Гісторыя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя бярэ пачатак з 7 красавіка 1948 года. У гэты дзень уступіў у сілу яе статут. Штогод пачынаючы з 1950-га гэтая дата адзначаецца як Сусветны дзень здароўя.

У 2023 годзе СААЗ адзначае сваё 75-годдзе. Сямідзесяціпяцігадовая гадавіна СААЗ – нагода ўспомніць аб мінулых поспехах у галіне грамадскай аховы здароўя, якія за апошнія сем дзесяцігоддзяў дазволілі палепшыць якасць жыцця людзей. Гэта таксама магчымасць надаць стымул дзеянням па вырашэнні актуальных праблем здароўя сённяшняга і заўтрашняга дня.

Сусветны дзень здароўя – гэта глабальная кампанія, якая накіравана на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем здароўя і яго аховы. Гэта ўнікальная магчымасць завастрыць увагу сусветнай супольнасці на праблемах грамадскай аховы здароўя і пытаннях здароўя людзей і заахвоціць ўрады, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя колы і грамадзянскую супольнасць да сумесных намаганняў, накіраваных на вырашэнне гэтых праблем.

Карысныя спасылкі


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.



Бібліятэкарам