ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”: 500 гадоў з часу першага выдання паэмы
Адпраўляем жыхарам і гасцям сталіцы бібліяімпульс!
Чарнобыль – наша памяць і боль

Выстаўка “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”: 500 гадоў з часу першага выдання паэмы

Выстаўка “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”: 500 гадоў з часу першага выдання паэмы
Іншыя мерапрыемствы
13 красавіка – 30 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

13 красавіка ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрылася выстаўка “Мікола Гусоўскі. Песня пра зубра”, прымеркаванай да 500-годдзя з часу першага выдання паэмы.

Прадстаўнік новалацінскай паэзіі, адзін з заснавальнікаў жанру ліра-эпічнай паэмы ў літаратуры Усходняй Еўропы, Мікола Гусоўскі стаў аўтарам паэмы “Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis” (“Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго”). Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту Гусоўскага паэма ператварылася ў песню яго сэрца, гімн Бацькаўшчыне.

У экспазіцыі прадстаўлены выданні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аб’яднаныя агульнай тэмай сюжэта паэмы, а таксама работы беларускіх мастакоў, беларускіх і замежных магістрантаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і навучэнцаў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка.

Выстаўка дае магчымасць здзейсніць падарожжа на паўтысячагоддзя назад і скласці ўласнае ўяўленне аб велічы і скарбах продкаў сучасных беларусаў.


Уваход на мерапрыемства вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Экспазіцыя будзе працаваць да 30 мая 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Фота Уладзіміра Паўлава



Бібліятэкарам