ГалоўнаяМерапрыемствыЧалавек захоплены: хобі на любы густ
Гімн паэзіі і песні
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Зебра на палянцы”

Чалавек захоплены: хобі на любы густ

Чалавек захоплены: хобі на любы густ
Іншыя Мерапрыемствы
3 мая – 29 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 3 мая па 29 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Чалавек захоплены: хобі на любы густ”.

У манатонным рытме жыцця мы стамляемся ад руціннай працы, таму многія людзі спрабуюць разнастаіць штодзённасць захапленнямі, якімі-небудзь хобі. Любімы занятак дапамагае нам абстрагавацца ад рэальнасці і праблем, атрымаць асалоду ад змены дзейнасці і атрымаць задавальненне ў час адпачынку.

Хобі падымае настрой, робіць жыццё яркім і цікавым. Захапленні чалавека – гэта ўнутраны інтарэс, унутранае жаданне займацца тым ці іншым відам дзейнасці. Гэта радасць самой дзейнасці, нават калі яна не прыносіць перамог, грошай, славы і да т.п.

На выставе прадстаўлена каля 30 перыядычных выданняў, якія ахопліваюць шырокі спектр захапленняў.

Для аматараў рукадзелля, вязання, іншых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва экспазіцыя прапануе выданні “Кудесница”, “Домашний”, “Мастерица”, “Ксюша”.

Актуальнымі для крэатыўных дачнікаў будуць публікацыі з часопісаў “Я на пенсии”, “Цветок”, “Делаемсами”.

Для мужчын, захопленых рыбалкай, паляваннем, радыёэлектронікай, аўтасправай адкрываюць свае сакрэты перыядычныя выданні “Рыболовный журнал”, “Радиолюбитель”, “Моделист-конструктор”, “За рулём” і інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам