ГалоўнаяМерапрыемствыВалынская разня: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава пра забытую трагедыю ХХ стагоддзя
Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра
8 мільярдаў. На шляху да ўстойлівай будучыні для ўсіх

Валынская разня: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава пра забытую трагедыю ХХ стагоддзя

Валынская разня: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава пра забытую трагедыю ХХ стагоддзя
Іншыя Мерапрыемствы
10 ліпеня – 29 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Мабільная” (3-ці паверх)
Месца правядзення

10 ліпеня адбылося адкрыццё кніжна-дакументальнай выставы “Забыты генацыд. Валынская разня 1943–1944 гг.”.

11 ліпеня адзначаецца 80-я гадавіна “крывавай нядзелі” на Валыні. 11 ліпеня 1943 года (гэта была нядзеля) наступіла кульмінацыя акцыі масавага знішчэння ўкраінскімі нацыяналістамі польскага насельніцтва на Валыні, якая ў Польшчы вядома як Валынская трагедыя.

Да гэтай журботнай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжна-дакументальную выставу, мэта якой – асэнсаваць падзеі мінулага, каб трагедыя не паўтарылася ў сучаснасці і будучыні.

На выставе прадстаўлена каля 60 дакументаў з фонду бібліятэкі. Гэта навуковыя (энцыклапедыі, зборнікі канферэнцый) і навукова-папулярныя кніжныя выданні, зборнікі архіўных дакументаў, артыкулы з перыёдыкі. Кніжная частка будзе дапоўнена банэрнай выставай Нацыянальнага архіва “Без тэрміну даўнасці. Беларусь”.


Экспазіцыя будзе працаваць да 29 кастрычніка 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.



Бібліятэкарам