ГалоўнаяМерапрыемствыПроцідзеяння гандлю людзьмі: нацыянальны і міжнародны вопыт
Вучымся спяваць
Запрашаем на творчыя заняткі “Рознакаляровы веер”

Процідзеяння гандлю людзьмі: нацыянальны і міжнародны вопыт

Процідзеяння гандлю людзьмі: нацыянальны і міжнародны вопыт
Іншыя Мерапрыемствы
26 ліпеня – 31 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Процідзеяння гандлю людзьмі: нацыянальны і міжнародны вопыт”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі, адкрыта з 26 ліпеня па 31 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g).

Гэты Дзень быў абвешчаны 18 снежня 2013 года на 68-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/68/192) і з 2014-га штогод адзначаецца 30 ліпеня.

Гандаль людзьмі – сур’ёзнае злачынства і грубае парушэнне праў чалавека. Кожны год мільёны людзей, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца ахвярамі падману і гвалту, ператвараюцца ў “жывы тавар” і падвяргаюцца эксплуатацыі. “Новы гандаль рабамі” стаў адной з самых вострых і шырокамаштабных праблем сучаснасці. Усе краіны свету – і краіны паходжання, і краіны транзіту, і краіны прызначэння – пакутуюць ад гандлю людзьмі.

Прапанаваная чытачам і карыстальнікам бібліятэкі выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэтыя дакументы раскрываюць розныя аспекты праблемы “новага гандлю рабамі” і знаёмяць з даследаваннямі гэтага феномену.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі выданні раскажуць чытачу аб дзейнасці Добраахвотнага мэтавага фонду ААН для ахвяр гандлю людзьмі, выніках міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы, а таксама аб развіцці сістэмы процідзеяння гандлю людзьмі ў Беларусі.

Сярод дакументаў – даклады Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб гандлі людзьмі, зборнікі міжнародных і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у сферы процідзеяння гэтаму злу, практычныя кіраўніцтвы, зборнікі навуковых прац, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, манаграфіі і інш.


Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Праблема гандлю людзьмі: гісторыя і сучаснасць
  • Міжнародна-прававыя асновы барацьбы з гандлем людзьмі. Міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай галіне
  • Пакрыццё шкоды ахвярам гандлю людзьмі
  • Рэспубліка Беларусь супраць трафікінгу

Выстава прызначана для шырокага кола чытачоў: супрацоўнікаў следчых і аператыўных падраздзяленняў праваахоўных органаў, псіхолагаў, сацыяльных работнікаў, суддзяў, адвакатаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў юрыдычнага профілю, а таксама ўсіх зацікаўленых пытаннямі барацьбы з гандлем людзьмі.

Па даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ), у сучасным свеце налічваецца ад 21 да 36 млн ахвяр гандлю людзьмі.

Барацьба з гандлем людзьмі – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне. Наша краіна была адным з ініцыятараў заснавання Сусветнага дня барацьбы з гандлем людзьмі. Рэспубліка Беларусь – удзельніца ўсіх універсальных канвенцый ААН у гэтай сферы, а таксама Канвенцыі Савета Еўропы аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

У нас дзейнічае Закон Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі”, рэалізуецца праграма па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2020–2022 гады. Мерапрыемствы гэтай праграмы падыходзяць да завяршэння, і Генпракуратура сумесна з урадам і ўсімі праваахоўнымі органамі рыхтуе чарговы комплекс мер па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2023–2025 гады.

Карысныя спасылкі:

З тэматычнымі спісамі экспануемай літаратуры можна азнаёміцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выстаў за 2023 год”.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.



Бібліятэкарам