ГалоўнаяМерапрыемствыПранікаючы ў тайны творчасці
Запрашаем на творчыя заняткі “Кветкавы вяночак”
Спявак бясконцай любві

Пранікаючы ў тайны творчасці

Пранікаючы ў тайны творчасці
Іншыя мерапрыемствы
25 красавіка – 23 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Васіль Барысенка з’яўляецца прызнаным аўтарытэтам у галіне літаратуразнаўства і крытыкі. Яго навуковыя інтарэсы, глыбокая зацікаўленасць творчасцю беларускіх пісьменнікаў, захапленне літаратурнай крытыкай арганічна спалучаліся між сабой. Для тых, хто цікавіцца літаратурнай творчасцю, яго даследаванні і крытычныя працы сталі сапраўднымі даведнікамі.

У першым раздзеле выстаўкі “Шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі” да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены такія літаратуразнаўчыя працы В. Барысенкі, як “Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя”, “Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя” (у сааўтарстве з В.У. Івашыным), а таксама падручнікі “Беларуская літаратура”, хрэстаматыі для школ, навучальных устаноў і інш.

Васіль Васільевіч займаўся і вывучэннем творчых сувязей беларускай, рускай і ўкраінскай літаратур. Увазе наведальнікаў выстаўкі пададзены яго пераклад з рускай на беларускую мову кнігі Е.В. Тарлея “Міхаіл Кутузаў” (1942).

Плённа працаваў акадэмік у галіне тэксталогіі, вывучэння і публікацыі архіўных матэрыялаў, навуковага каментавання і выдання твораў беларускіх пісьменнікаў. Напрыклад, у раздзеле “З павагай да слова” змешчаны №№ 3–5 навуковых даследаванняў пад назвай “Беларуская літаратура” (1960, 1961, 1963), двухтомнік “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры” (1964–1966), у якіх ён быў рэдактарам разам з В.У. Івашыным, а таксама “Беларуская савецкая проза”, “Стыль пісьменніка”, якія рэдагаваў разам з П.К. Дзюбайлам.

У раздзеле “Глыбіня і маштабнасць” сабраны кніжныя і перыядычныя выданні аб жыцці і творчасці юбіляра.

Дапаўняюць экспазіцыю выданні з уступнымі артыкуламі, прадмовамі, пасляслоўямі да шэрагу зборнікаў твораў класікаў беларускай літаратуры Я. Коласа, Я. Купалы, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага і інш.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам