Праект “Залатая калекцыя Еўразіі” з’яўляецца адным з напрамкаў узгодненай сацыяльнай палітыкі дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці.
Асноўная ідэя праекта – стварэнне калекцыі найбольш знакамітых і каштоўных выданняў, якія адлюстроўваюць спецыфіку народаў краін ЕўрАзЭС і іншых дзяржаў – удзельніц СНД, што раскрываюць іх гістарычныя карані, культурна-духоўныя сувязі, узаемадзеянне паміж народамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Існаванне падобнай калекцыі значна палегчыць атрыманне і распаўсюджванне ведаў пра рэдкія і значныя ў культурным плане дакументы і будзе спрыяць збліжэнню нацыянальных культур краін СНД і сацыяльнай інтэграцыі народаў краін – удзельніц праекта.
Выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў “Залатой калекцыі Еўразіі”
Асноўныя прынцыпы праекта “Залатая калекцыя Еўразіі”:
У аснову дадзенага праекта пакладзены экспазіцыйны падыход. “Залатая калекцыя Еўразіі” прадстаўлена рэфератыўна-бібліяграфічнай інфармацыяй пра рэдкія і каштоўныя выданні, якая суправаджаецца іх электроннымі копіямі. Поўныя тэксты літаратурных твораў захоўваюцца на серверах бібліятэк-фондатрымальнікаў.
З 2011 г. да праекта далучылася Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Удзельнікі праекта – бібліятэкі краін СНД і члены БАЕ:
Каардынатарам праекта выступае Расійская дзяржаўная бібліятэка – базавая арганізацыя дзяржаў – удзельніц СНД па супрацоўніцтве ў галіне бібліятэчнай справы.