Запрашаем усіх зацікаўленых праверыць свае веды пра Станіслава Манюшку. Выберыце правільны, на вашу думку, адказ; праверыць сябе можна, клікнуўшы па малюнку.
Якая музыка гучыць фонам на
галоўнай старонцы праекта
"Станіслаў Манюшка.
Музычны рамантык
з Міншчыны"?
Арыя з курантамі з оперы “Страшны двор”
Паэт, да вершаў якога найбольш
часта звяртаўся С. Манюшка
для стварэння тэкстаў песень:
Ян Чачот
Назва зборніка
песень Манюшкі:
“Хатні спеўнік”
На стварэнне якой оперы
натхніла кампазітара
легенда пра Смілавіцкі
замак?
"Страшны двор"
З пастаноўкі гэтага твора
мастацтвазнаўцы вядуць
летазлічэнне беларускага
прафесійнага тэатра.
Які гэта твор?
“Сялянка”
Самая вядомая опера
С. Манюшкі:
“Галька”
Твор В. Дуніна-Марцінкевіча,
які лёг у аснову оперы
С. Манюшкі:
“ Чароўная вада”
Назва фестывалю,
які праходзіць у гонар
С. Манюшкі:
“Убельская ластаўка”
На якой плошчы ў Мінску
знаходзіцца помнік
С. Манюшку?
плошча Свабоды
У якіх гарадах Беларусі
ёсць вуліцы, названыя
ў гонар С. Манюшкі?
у Мінску і Гродна
Падлічыце колькасць правільных адказаў:
Дзякуем за ўдзел і адказы!