ВЕСЛАВАННЕ НА БАЙДАРКАХ І КАНОЭ

Веславанне – від воднага спорту, у якім выкарыстоўваюцца спартыўныя судны двух тыпаў: байдаркі і каноэ, уключае гонкі і слалам.

Гісторыя ўзнікнення і развіццё ў свеце

Каноэ былі вынайдзены больш 6 000 гадоў таму жыхарамі Канады і Паўднёвай Амерыкі і выкарыстоўваліся для палявання і рыбалкі. Прататыпам сучаснай байдаркі сталі эскімоскія лодкі-каякі.

Джон Мак Грэгар. Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Джон Мак Грэгар. Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

У другой палове ХІХ ст. клубы веславання на байдарках і каноэ былі створаны ў Скандынавіі, Амерыцы, Канадзе, Францыі і Германіі. У Расіі першы вяслярны клуб з’явіўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1858 г. 31 ліпеня 1860 г. прайшлі першыя спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі прататыпы байдарак – “водныя лыжы”.

Большим пропагандистом и основоположником нового вида спорта стал Джон МакГрегор. В 1865 г. на основе эскимосского каяка он спроектировал и построил лодку «Роб-Рой», предшественницу современных байдарок.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. веславанне на байдарках і каноэ было развіта ў Аўстраліі, Германіі, Швецыі, Даніі, Вялікабрытаніі, Чэхаславакіі, Фінляндыі, Канадзе і Расіі.

Грэгар Храдзецкі – першы алімпійскі чэмпіён у веславанні на байдарцы (1936). Крыніца: http://www.aeiou.at Грэгар Храдзецкі – першы алімпійскі чэмпіён у веславанні на байдарцы (1936). Крыніца: http://www.aeiou.at

У 1922 г. у Галле (Германія) прайшла першая міжнародная сустрэча па веславанні на каноэ. У студзені 1924 г. у Капенгагене было створана Міжнароднае прадстаўніцтва каноэ (Internationale Representantskapet for Kanotidrott, IRK). За ўзор лодкі міжнароднага класа была зацверджана гоначная байдарка (К1) даўжынёй 5,2 м і шырынёй 51 см. Для абазначэння суднаў былі прыняты літары: К – для байдарак (па першай літары слова “kayak”) і С – для каноэ (ад англ. “canoe”).

Веславанне на байдарках і каноэ было ўключана ў праграму гульняў ХI Алімпіяды ў 1936 г. Першым алімпійскім чэмпіёнам у веславанні на байдарцы стаў аўстрыец Грэгар Храдзецкі.

У 1946 г. была створана Міжнародная федэрацыя каноэ (International Canoe Federation, ICF).

Развіццё веславання на байдарках і каноэ на тэрыторыі Беларусі

На гульнях ХVI Алімпіяды ў Аўстраліі ў 1956 г. зборная СССР заваявала 2 залатыя, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі. Першай савецкай байдарачніцай – алімпійскай чэмпіёнкай стала Лізавета Дзяменцьева, ураджэнка вёскі Васільева Палескай вобласці БССР (з 1943 г. жыла ў Расіі і выступала за Ленінград).

Першымі беларускімі чэмпіёнамі Еўропы ў 1957 г. сталі весляры-байдарачнікі Валянцін Навумаў, які заваяваў 3 залатыя медалі, і Аляксандр Маркаўцоў, які заваяваў залатую і сярэбраную ўзнагароды на байдарцы-адзіночцы.

Валянцін Навумаў – чэмпіён Еўропы (1957). Крыніца: часопіс “Мир спорта” Валянцін Навумаў – чэмпіён Еўропы (1957). Крыніца: часопіс “Мир спорта”

На гульнях ХVІІ Алімпіяды ў Рыме ў 1960 г. беларускія весляры-канаісты Леанід Гейштар і Сяргей Макаранка выйгралі залатыя медалі ў гонцы на дыстанцыі за 1 000 м. Залаты медаль ХХ Алімпійскіх гульняў 1972 г. у гонцы на 1 000 м выйгралі беларус Мікалай Гарбачоў і спартсмен з Грузіі Віктар Кратасюк.

Алімпійскія чэмпіёны Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар (1960). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Алімпійскія чэмпіёны Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар (1960). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

Алімпійскія чэмпіёны Мікалай Гарбачоў і Віктар Кратасюк (1972). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Алімпійскія чэмпіёны Мікалай Гарбачоў і Віктар Кратасюк (1972). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”


Самымі тытулаванымі веслярамі БССР з’яўляюцца заслужаны майстар спорту СССР, трохразовы алімпійскі чэмпіён, дзевяціразовы чэмпіён свету Уладзімір Парфяновіч і заслужаны майстар спорту СССР, двухразовы алімпійскі чэмпіён і васьміразовы чэмпіён свету Віктар Ранейскі.

Уладзімір Парфяновіч. Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Уладзімір Парфяновіч. Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

Трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч (1980). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч (1980). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

Двухразовы алімпійскі чэмпіён Віктар Ранейскі. Крыніца: http://bobruisk.by Двухразовы алімпійскі чэмпіён Віктар Ранейскі. Крыніца: http://bobruisk.by


Развіццё веславання на байдарках і каноэ на сучасным этапе

Нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ ўваходзіць у лік самых моцных каманд у свеце. У 1992 г. залаты медаль аб’яднанай камандзе СНД прынёс дуэт у складзе Аляксандра Масяйкова і Дзмітрыя Даўгалёнкі, якія перамаглі ў гонках на каноэ на дыстанцыі 500 м. У 2004 г. бронзавымі прызёрамі ХХVIІІ Алімпіяды ў Афінах сталі Вадзім Махнёў і Раман Петрушэнка на байдарцы-двойцы.

Алімпійскія чэмпіёны Аляксандр Масяйкоў і Дзмітрый Даўгалёнак (1992). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Алімпійскія чэмпіёны Аляксандр Масяйкоў і Дзмітрый Даўгалёнак (1992). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

У 2008 г. чэмпіёнамі ХХІХ Алімпійскіх гульняў у Пекіне сталі Аляксандр і Андрэй Багдановічы (С2 1 000 м), Аляксей Абалмасаў, Артур Літвінчук, Вадзім Махнёў і Раман Петрушэнка (К4 1 000 м). Вадзім Махнёў у пары з Раманам Петрушэнкам сталі трэцімі ў гонках на байдарках на дыстанцыі 500 м.

Алімпійскія чэмпіёны Вадзім Махнёў, Артур Літвінчук, Аляксей Абалмасаў, Раман Петрушэнка (2008). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Алімпійскія чэмпіёны Вадзім Махнёў, Артур Літвінчук, Аляксей Абалмасаў, Раман Петрушэнка (2008). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

На Алімпіядзе 2012 г. канаісты Аляксандр і Андрэй Багдановічы заваявалі сярэбраныя медалі на дыстанцыі за 1 000 м; байдарачнікі Раман Петрушэнка і Вадзім Махнёў сталі другімі на дыстанцыі 2 000 м. Жаночая байдарка-чацвёрка ў складзе Ірыны Ганчук, Надзеі Ляпешкі, Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенкі заваявала бронзавыя медалі на дыстанцыі 500 м.

Сярэбраныя прызёры Алімпіяды ў Лондане Аляксандр і Андрэй Багдановічы (2012). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Сярэбраныя прызёры Алімпіяды ў Лондане Аляксандр і Андрэй Багдановічы (2012). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

Сярэбраныя прызёры Алімпіяды ў Лондане Вадзім Махнёў і Раман Петрушэнка (2012). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Сярэбраныя прызёры Алімпіяды ў Лондане Вадзім Махнёў і Раман Петрушэнка (2012). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

Бронзавыя прызёры Алімпіяды ў Лондане Ірына Памелова, Надзея Папок, Вольга Худзянко, Марына Паўтаран і іх трэнер Уладзімір Шантаровіч (2012). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь” Бронзавыя прызёры Алімпіяды ў Лондане Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка, Марына Палтаран і іх трэнер Уладзімір Шантаровіч (2012). Крыніца: кніга “Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь”

Бронзавыя медалі ХХХІ Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 г. заваяваў экіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Надзеі Ляпешкі, Марыны Літвінчук, Маргарыты Махнёвай і Вольгі Худзенкі.

Бронзавыя прызёры Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра Маргарыта Махнёва, Надзея Лепешко, Вольга Худзянко і Марына Літвінчук (2016). Крыніца: https://www.sb.by Бронзавыя прызёры Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук (2016). Крыніца: https://www.sb.by

Веславанне на байдарках і каноэ з’яўляецца адным з прыярытэтных відаў спорту ў Рэспубліцы Беларусь. Развіццём веславання на байдарках і каноэ займаецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя каноэ” (ГА БАК). Афіцыйны сайт: http://canoeing.by

Чэмпіёны і прызёры І Еўрапейскіх гульняў

Чэмпіёнамі I Еўрапейскіх гульняў у Баку з’яўляюцца Марына Літвінчук (гонкі на байдарках на дыстанцыі 5 000 м), Марына Літвінчук і Маргарыта Махнёва (байдарка-двойка, 200 м), Аляксандр і Андрэй Багдановічы (каноэ-двойка, 1 000 м).

Бронзавыя ўзнагароды заваявалі Раман Петрушэнка і Віталь Бялько (байдарка-двойка, 1 000 м), экіпаж байдаркі-чацвёркі ў складзе Віталя Бялько, Паўла Мядзведзева, Рамана Петрушэнкі і Алега Юрэні (гонкі на дыстанцыі 1 000 м).

Чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў Марына Літвінчук. Крыніца: http://ffk.mspu.by Чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў Марына Літвінчук. Крыніца: http://ffk.mspu.by

Марына Літвінчук (12.03.1988, Петрыкаўскі р-н). Заслужаны майстар спорту Беларусі, бронзавы прызёр ХХХ і ХХХІ Алімпійскіх гульняў (2012, Лондан; 2016, Рыа-дэ-Жанейра), двухразовая чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы.

Чэмпіёнкі І Еўрапейскіх гульняў Марына Літвінчук і Маргарыта Махнёва (2015). Крыніца: https://www.belta.by Чэмпіёнкі І Еўрапейскіх гульняў Марына Літвінчук і Маргарыта Махнёва (2015). Крыніца: https://www.belta.by

Маргарыта Махнёва (13.02.1992, г. Хойнікі). Заслужаны майстар спорту Беларусі, бронзавы прызёр ХХХІ Алімпійскіх гульняў (2016, Рыа-дэ-Жанейра), чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), чэмпіёнка і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы – чэмпіёны І Еўрапейскіх гульняў 2015. Крыніца: http://www.baku2015.com Браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы – чэмпіёны І Еўрапейскіх гульняў 2015. Крыніца: http://www.baku2015.com

Аляксандр Багдановіч (29.04.1982, Асіповіцкі р-н). Заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён ХХІХ Алімпійскіх гульняў (2008, Пекін), сярэбраны прызёр ХХХ Алімпійскіх гульняў (2012, Лондан), чэмпіён І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), чэмпіён і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Андрэй Багдановіч (15.10.1987, Асіповіцкі р-н). Заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён ХХІХ Алімпійскіх гульняў (2008, Пекін), сярэбраны прызёр ХХХ Алімпійскіх гульняў (2012, Лондан), чэмпіён І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), чэмпіён і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Бронзавыя прызёры І Еўрапейскіх гульняў Раман Петрушэнка і Віталь Бялько (2015). Крыніца: https://www.sb.by Бронзавыя прызёры І Еўрапейскіх гульняў Раман Петрушэнка і Віталь Бялько (2015). Крыніца: https://www.sb.by

Раман Петрушэнка (25.12.1980, г. Калінкавічы). Заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён і бронзавы прызёр ХХІХ Алімпійскіх гульняў (2008, Пекін), сярэбраны прызёр ХХХ Алімпійскіх гульняў (2012, Лондан), бронзавы прызёр ХХVІІІ Алімпійскіх гульняў (2004, Афіны), бронзавы прызёр І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), шматразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Віталь Бялько (17.04.1989, Мінскі р-н). Майстар спорту міжнароднага класа, бронзавы прызёр І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), чэмпіён (2018), сярэбраны (2015) і бронзавы (2015, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы.

Роман Петрушенко, Павел Медведев, Олег Юреня, Виталий Белько. Источник: http://www.baku2015.com Злева направа: Раман Петрушэнка, Павел Мядзведзеў, Алег Юрэня, Віталь Бялько – бронзавыя прызёры І Еўрапейскіх гульняў. Крыніца: http://www.baku2015.com

Павел Мядзведзеў (23.09.1991, г. Гомель). Майстар спорту міжнароднага класа, бронзавы прызёр І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (2011, 2013).

Алег Юрэня (21.05.1990, Мастоўскі р-н). Майстар спорту міжнароднага класа, бронзавы прызёр І Еўрапейскіх гульняў (2015, Баку), шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету, шматразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў Еўропы.

Крыніцы інфармацыі, выкарыстаныя ў праекце:

Літаратура:

  1. 1. Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь = Canoe sprint in the Republic of Belarus : [65 лет / составители: В. В. Шантарович, К. В. Шарпило ; перевод на английский: О. В. Бобрицкая]. – Минск, 2016. – 168 с.

Інфармацыйныя рэсурсы:

  • ОО «Белорусская ассоциация каноэ» (ОО БАК) http://canoeing.by/
Бібліятэкарам