ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыЗводныя рэсурсы бібліятэк Беларусі"Нацыянальная база даных аўтарытэтных/ нарматыўных запісаў"

Нацыянальная база даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў

Нацыянальная база даных аўтарытэтных/ нарматыўных запісаў

База даных змяшчае аўтарытэтныя/нарматыўныя, даведачныя, спасылачныя, машыначытальныя запісы на наступныя віды найменняў (энтытэтаў): "імя асобы", "найменне арганізацыі", "радавое імя", "адміністрацыйна-тэрытарыяльная або геаграфічная назва", "гандлёвая марка", "тэматычны прадмет", "уніфікаваны загаловак", "абагульняльны ўніфікаваны загаловак", "месца выдання як кропка доступу", "форма, жанр або фізічныя характарыстыкі дакумента".
Аўтарытэтныя запісы змяшчаюць інфармацыю пра прынятыя (устаноўленыя) загалоўкі, уключаюць іх варыянтныя формы, сувязі з іншымі аўтарытэтнымі запісамі, звесткі даведачнага характару, разнастайныя заўвагі і іншую дадатковую інфармацыю, якая характарызуе загаловак або аўтарытэтны запіс у цэлым. На замежныя найменні прыводзяцца варыянты ў аўтэнтычнай форме. Аўтарытэтныя запісы з’яўляюцца кропкамі доступу бібліяграфічных запісаў дакументаў, прадстаўленых у электронным каталозе, а таксама могуць выкарыстоўвацца як самастойны даведачны рэсурс пры выкананні фактаграфічных запытаў па беларускай тэматыцы. База даных абнаўляецца пастаянна. Уключае запісы на беларускай, рускай і замежных мовах.
Кансультанты:
Рэпіна Наталля Віктараўна
Паддубная Святлана Уладзiмiраўна
Міснік Тамара Яўгеньеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 26 74
(8 017) 293 28 67
(8 017) 293 28 69

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты