Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі (ЗЭК) – сістэма зводных электронных каталогаў, якія адлюстроўваюць бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Рэспублікі Беларусь.
У склад ЗЭК бібліятэк Беларусі ўваходзяць:
Зводны электронны каталог сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі (ЗЭК СКК) прызначаны для каардынацыі дзейнасці бібліятэк Беларусі па фарміраванні бібліяграфічных і аўтарытэтных запісаў у нацыянальных фарматах BELMARC і інтэграцыі рэсурсаў на ўзроўні краіны.
У ЗЭК СКК прадстаўлены метаданыя рэспубліканскіх бібліятэк на наступныя калекцыі дакументаў: кнігі, нотныя і выяўленчыя дакументы, дысертацыі, карты, перыядычныя выданні, аўдыя– і відэадакументы, рэдкія выданні / старадрукі, дакументы міжнародных арганізацый. Колькасць бібліяграфічных запісаў складае больш за 6,3 млн. Яны ўтрымліваюць разгорнутую бібліяграфічную інфармацыю са звесткамі аб наяўнасці экзэмпляраў пералічаных відаў дакументаў і шыфрах іх захоўвання ў фондах вышэйназваных рэспубліканскіх бібліятэк.
Для забеспячэння эфектыўнасці інфармацыйнага пошуку ў ЗЭК СКК ствараецца карпаратыўная база даных аўтарытэтных запісаў, якая абслугоўвае тэхналогію бягучай каталагізацыі. База даных налічвае больш за 2,7 млн. аўтарытэтных запісаў на такія найменні, як імя асобы, найменне арганізацыі, радавое імя, гандлёвая марка, геаграфічная назва, тэматычны прадмет, форма, жанр і фізічныя характарыстыкі дакумента.
Рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі (РЗЭК) бібліятэк Беларусі ствараюцца з мэтай каардынацыі дзейнасці бібліятэк рэгіёнаў па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў у нацыянальным фармаце BELMARC з выкарыстаннем прынцыпаў карпаратыўнай каталагізацыі, забеспячэння інтэграцыі метаданых інфармацыйных бібліятэчных рэсурсаў на ўзроўні абласцей і краіны.
Дадзеныя рэсурсы ўтрымліваюць бібліяграфічныя звесткі аб складзе фондаў 1 208 бібліятэк з 76 бібліятэчных устаноў краіны, якія ўключаюць: кнігі, брашуры, аўдыявізуальныя дакументы, выяўленчыя дакументы, нотныя выданні, картаграфічныя матэрыялы, аўтарэфераты дысертацый, састаўныя часткі дакументаў па краязнаўстве і электронныя рэсурсы.
Для карыстальнікаў, чытачоў бібліятэк – удзельніц ЗЭК СКК, даступны сэрвіс аддаленага заказа дакументаў.
У склад рэгіянальнай сеткі Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі ўваходзяць наступныя РЗЭК бібліятэк Беларусі:
РЗЭК бібліятэк Брэсцкай вобласці адлюстроўвае бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Брэсцкай вобласці. Галаўной бібліятэкай па фарміраванні рэсурсу з’яўляецца Брэсцкая абласная навуковая бібліятэка імя М. Горкага. Рэсурс змяшчае звыш 766 тыс. бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў фондах наступных бібліятэк вобласці:
РЗЭК бібліятэк Віцебскай вобласці адлюстроўвае бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Віцебскай вобласці. Галаўной бібліятэкай па фарміраванні рэсурсу з’яўляецца Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна. Рэсурс змяшчае каля 837 тыс. бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў фондах наступных бібліятэк вобласці:
РЗЭК бібліятэк Гомельскай вобласці адлюстроўвае бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Гомельскай вобласці. Галаўной бібліятэкай па фарміраванні рэсурсу з’яўляецца Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна. Рэсурс змяшчае каля 340 тыс. бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў фондах наступных бібліятэк вобласці:
РЗЭК бібліятэк Гродзенскай вобласці адлюстроўвае бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Гродзенскай вобласці. Галаўной бібліятэкай па фарміраванні рэсурсу з’яўляецца Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага. Рэсурс больш за 1 млн бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў фондах наступных бібліятэк вобласці:
РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці адлюстроўвае бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Мінскай вобласці. Галаўной бібліятэкай па фарміраванні рэсурсу з’яўляецца Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна. Рэсурс змяшчае звыш 945 тыс. бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў фондах наступных бібліятэк вобласці:
РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці адлюстроўвае бібліяграфічную інфармацыю аб фондах бібліятэк Магілёўскай вобласці. Галаўной бібліятэкай па фарміраванні рэсурсу з’яўляецца Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна. Рэсурс змяшчае звыш 637 тыс. бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў фондах наступных бібліятэк вобласці:
Работа ва ўмовах функцыянавання РЗЭК бібліятэк Беларусі выконваецца бібліятэкамі рэгіёнаў на базе двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая ажыццяўляе каардынацыйнае, метадычнае кіраўніцтва па фарміраванні рэсурсаў і выконвае іх праграмна-тэхнічнае адміністраванне.
Інфармацыйныя рэсурсы ЗЭК бібліятэк Беларусі штодня папаўняюцца ў працэсе спецыялізаванай апрацоўкі і максімальна адаптаваны да запытаў карыстальнікаў і рэалізацыі задач карпаратыўнай каталагізацыі.
Кансультанты:
Ішуціна Алена Іванаўна
Комлева Таццяна Рыгораўна
Пятроўская Зоя Анатольеўна
Тэлефоны для даведак:
(8 017) 293 27 48
(8 017) 293 29 78
(8 017) 293 29 93
E-mail: skk@nlb.by
Рэгіянальны зводны электронны каталог – інфармацыйны рэсурс, які побач і заўсёды прыйдзе на дапамогу