Фонд выяўленчых дакументаў налічвае больш за 163 тысяч адзінак захоўвання. Уключае мастацкія плакаты, рэпрадукцыі, паштоўкі, фатаграфіі (у тым ліку фотахроніку БелТА, ТАСС), эстампы, экслібрысы.
Фонд пачаў фарміравацца з пасляваеннага часу і на сённяшні дзень лічыцца самым буйным у рэспубліцы. Асноўную частку фонду плакатаў прадстаўляюць плакаты савецкага перыяду. Сярод аўтараў – беларускія мастакі-плакатысты У. Крукоўскі, Л. Кроль, В. Шматаў і інш. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць мастацкія паштоўкі канца XIX – пачатку XX ст. Эстампы – унікальная частка фонду, аўтарамі іх з’яўляюцца як сусветна вядомыя, так і малавывучаныя майстры графікі. Вялікую значнасць маюць эстампы XVIII–XX стагоддзяў Джавані Батыста Піранезі, Бернара Пекара, Фелісьена Ропса, а таксама работы беларускіх мастакоў У. Правідохіна, С. Геруса, А. Тычыны, С. Раманава, Г. Паплаўскага, В. Шаранговіча і іншых аўтараў.
Склад фонду раскрываецца ў электронным каталогу НББ.