ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
На Пісьмянковым лузе…
Шануючы законы продкаў

Божы дар Івана Кандрацьева

Божы дар Івана Кандрацьева
Іншыя навіны

10 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Божы дар Івана Кандрацьева”, прысвечанай 165-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, гісторыка і мастацтвазнаўца.


Дадзеная выстаўка – яшчэ адзін крок да вяртання з небыцця паўзабытага імя слаўнага сына зямлі беларускай. “Вельмі знамянальна, што менавіта тут, у Нацыянальнай бібліятэцы, адбываецца імпрэза, прысвечаная Івану Кандрацьеву, таму што адкрыццё яго творчасці для мяне адбылося непасрэдна ў гэтых сценах”, – адзначыў пад час урачыстасці доктар культуралогіі, загадчык кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, аўтар манаграфіі “Божы дар Івана Кандрацьева” Аляксандр Смолік.

Прафесар распавёў гасцям пра тое, што некалькі гадоў таму ў яго рукі трапіла прыжыццёвае выданне І. Кандрацьева з даследаваннямі творчасці А. Пушкіна. “Паколькі такога імя сярод даследчыкаў спадчыны Пушкіна я яшчэ не сустракаў, гэтыя абставіны прымусілі мяне больш даведацца пра нашага земляка”, – сказаў Аляксандр Смолік.

Беларускі паэт, пісьменнік, драматург, гісторык і мастацтвазнавец Іван Кандрацьеў пакінуў на дзіва багатую спадчыну. Паэзія Кандрацьева – гэта і пейзажныя замалёўкі, і радкі пра каханне. Вершы кладуцца музыкай на душу, закранаюць яе самыя тонкія струны. Нездарма на яго вершы складзены добра вядомыя песні і рамансы: “Очаровательные глазки”, “Эти очи – тёмны ночи”, “По диким степям Забайкалья”.

Некаторыя з рамансаў творцы прагучалі пад час мерапрыемства ў выкананні лаўрэата ХІ Усерасійскага фестывалю-конкурсу “Романса голос осенний” Наталлі Клімковіч і заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ткача.

Шмат звестак пра жыццё і творчасць Кандрацьева расказалі гасцям мерапрыемства жыхары Вілейскага раёна, у якім некалі жыў паэт. Больш падрабязна пазнаёміцца з творчай спадчынай гэтага чалавека можна пры праглядзе экспазіцыі, на якой прадстаўлены рэдкія для Беларусі прыжыццёвыя мастацкія і краязнаўчыя работы Івана Кандрацьева, іх сучасныя перавыданні, артыкулы і інш.

Выстаўка працуе да 30 чэрвеня 2014 г. у кальцавым калідоры 3-га паверха бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

   

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам