ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пэндзлем ствараючы казкі
Вэбінар па аператыўным рамонце папяровых лістоў сучасных дакументаў

Будучыня Зямлі: вывучэнне і захаванне біяразнастайнасці

Будучыня Зямлі: вывучэнне і захаванне біяразнастайнасці
Іншыя Навіны

Тэматычная выстава “Будучыня Зямлі: вывучэнне і захаванне біяразнастайнасці”, прысвечаная Міжнароднаму дню біялагічнай разнастайнасці, адкрыта з 5 мая па 5 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Галоўная задача гэтага Дня – звярнуць увагу грамадскасці на праблему беззваротнага знікнення на зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны і яшчэ раз нагадаць усёй сусветнай супольнасці аб неабходнасці прыняцця тэрміновых і рашучых мер для захавання экасістэм і біяразнастайнасці на міжнародным, нацыянальным і мясцовым узроўнях.

Прапанаваная выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

У іх разглядаюцца прычыны скарачэння біяразнастайнасці на Зямлі, раскрываюцца праблемы захавання і рацыянальнага выкарыстання сусветных экасістэм, дадзена ацэнка нацыянальным і міжнародным намаганням у вырашэнні глабальна значных экалагічных праблем.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – матэрыялы па міжнародным заканадаўстве ў сферы захавання біяразнастайнасці, даклады і агляды ААН і іншых міжнародных арганізацый, матэрыялы даследаванняў па вывучэнні і ахове біяразнастайнасці, нацыянальныя даклады і ацэнкі выніковасці экалагічнай дзейнасці ў Беларусі, літаратура, у якой шмат цікавай інфармацыі аб адносінах чалавека і прыроды, задачах у сферы захавання біяразнастайнасці знікаючых відаў флоры і фаўны.

Bijaraznastajnasc-1.jpg

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Біяразнастайнасць – аснова жыцця на зямлі
  • Ацэнка, маніторынг і стратэгіі захавання біяразнастайнасці
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне захавання біяразнастайнасці. Нарматыўна-прававыя дакументы па захаванні біяразнастайнасці і навакольнага асяроддзя
  • Біялагічная разнастайнасць Рэспублікі Беларусь
  • Вывучэнне, ахова і выкарыстанне біяразнастайнасці лясных экасістэм, раслін і жывёл. Захаванне біяразнастайнасці знікаючых відаў флоры і фаўны

Выстава будзе цікавая студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 20 снежня 2000 года (рэзалюцыя № A/RES/55/201) і штогод адзначаецца 22 мая ‒ у дзень прыняцця ўзгодненага тэксту Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці.

У верасні 2015 года дзяржавы – члены ААН прынялі новы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. У яго склад уваходзяць 17 галоўных мэт устойлівага развіцця (МУР). Задачы спынення працэсу страты біяразнастайнасці і садзейнічання рацыянальнаму выкарыстанню экасістэм былі ўключаны ў Мэту 15.

Праблема захавання біялагічнай разнастайнасці займае важнае месца ў экалагічнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. Наша дзяржава ўсведамляе важнасць аб’яднання міжнародных намаганняў у вырашэнні глабальна значных экалагічных праблем свету. Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб біялагічнай разнастайнасці ў чэрвені 1993 года. Перспектыўныя прыярытэтныя напрамкі па выкананні канвенцыі былі вызначаны ў “Нацыянальнай стратэгіі і Плане дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь”. Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі пастаянна вядзецца работа па вызначаных нацыянальнай стратэгіяй напрамках.

Карысныя спасылкі

Міжнародныя дні па тэме

Асноўныя дакументы


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам