ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вынікі ХХVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”
Бясплатныя экскурсіі па кнізе “Радзіва «Прудок»”

Фантастычная сіла музыкі

Фантастычная сіла музыкі
Іншыя навіны

З 12 чэрвеня па 24 ліпеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Фантастычная сіла музыкі”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Франсуа Гуно (1818–1893).

Адзін з найбуйнейшых французскіх кампазітараў другой паловы ХIХ стагоддзя ўвайшоў у гісторыю музычнага тэатра як стваральнік жанру лірычнай оперы, класічным узорам якой стаў яго “Фаўст”. “Немагчыма адмаўляць, – пісаў Чайкоўскі, – што «Фаўст» напісаны калі не геніяльна, то з незвычайным майстэрствам і не без значнай самабытнасці”.

Сярод работ Шарля Гуно вядомы оперы “Сафо”, “Скрываўленая манашка”, камічныя оперы “Філемон і Баўкіда”, “Галубка”, “Царыца Саўская”. Значнае мастацкае дасягненне Гуно – опера “Рамэа і Джульета”. Яе прэм’ера адбылася ў 1867 г. і азнаменавалася вялікім поспехам – на працягу двух гадоў адбылося 90 спектакляў.

У апошнія гады жыцця кампазітар адышоў ад опернай творчасці, засяродзіўшы ўвагу пераважна на жанры араторыі (“Выкупленне”, “Смерць і жыццё”) і музычна-крытычнай дзейнасці. Экспазіцыя знаёміць з кнігай Ш. Гуно “Воспоминания артиста”, на старонках якой раскрыліся найбольш яркія рысы асобы музыканта: бездакорны мастацкі густ, жывы і ясны розум, гумар, незалежнасць і арыгінальнасць меркаванняў аб сучасніках, шэдэўрах музыкі і жывапісу.

Гуно дасягнуў значных поспехаў і ў галіне педагогікі. Яго вучнямі былі Бізэ, Дэліб, Сен-Санс і Маснэ.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні твораў кампазітара, сярод якіх оперы “Лекар паняволі”, “Мірэй”, араторыя “Галія”, духоўная музыка, рамансы і песні для голасу з фартэпіяна, дуэты, а таксама аўдыязапісы твораў Ш. Гуно ў выкананні лепшых вакалістаў і дырыжораў свету – І. Архіпавай, М. Кабалье, П. Дамінга, Ц. Руфа, Б. Хайкіна і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы пра жыццё і творчасць майстра.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам