ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Стварэнне магчымасцей там, дзе яны найбольш неабходныя
Чараўнік святла

Гукі, поўныя паэзіі

Гукі, поўныя паэзіі
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 2 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) дэманструецца выстаўка “Гукі, поўныя паэзіі”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара В.С. Каліннікава.


Васіль Сяргеевіч Каліннікаў нарадзіўся 13 студзеня 1866 года ў вёсцы Воіны Арлоўскай вобласці. Паходзіў з сям’і чыноўніка. Пачатковую адукацыю атрымаў у арлоўскай духоўнай семінарыі. У 1884 годзе паступіў у Музычна-драматычнае вучылішча Маскоўскага філарманічнага таварыства (клас тэорыі кампазіцыі А.А. Ільінскага і П.І. Бларамберга), якое скончыў у 1892 годзе. Іграў у аркестры, выкладаў спевы ў гарадскіх вучылішчах, выступаў у якасці дырыжора. Першыя сачыненні кампазітара (сімфанічная карціна “Німфы” (1889), уверцюра да кантаты “Іаан Дамаскін” (1890), “Серэнада” для струннага аркестра (1891)) былі выкананы яшчэ ў яго студэнцкія гады.

Шырокую вядомасць прынесла Каліннікаву яго 1-я сімфонія (1895), якая выконвалася з вялікім поспехам у Расіі і за мяжой. Сімфонія вылучаецца песеннай шыратой і выразнасцю тэм, паэтычнай мяккасцю каларыту. 2-я сімфонія (1897) задумана ў эпічным плане. Таксама ў гэты перыяд створаны два інтэрмецца для аркестра, сімфанічная карціна “Кедр і пальма” (паводле верша Гейнэ, 1898), музыка да трагедыі “Цар Барыс” А.К. Талстога (1898). З фартэпіянных п’ес папулярная “Сумная песенька” (1892), вытрыманая ў характэрным для кампазітара тоне мяккай, элегічнай задуменнасці. У меладычным складзе яе ясна чуюцца інтанацыі рускай народнай песні. Сярод рамансаў найбольш вядомыя і часта выконваемыя "На старым кургане" (1890, на словы І. Нікіціна), “Званы” (1901, словы К.Р.), “Нам зоркі ціхія ззялі” (словы А. Пляшчэева).

На выстаўцы можна пазнаёміцца з нотамі і аўдыязапісамі гэтых і іншых твораў у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Яўгенія Святланава, квартэта рускіх народных інструментаў “Сказ”, акадэмічнага рускага хору пад кіраўніцтвам Ігара Агафоннікава і іншых калектываў.

У экспазіцыі прадстаўлены збор твораў В. Каліннікава ў 8-мі тамах (вакальная, фартэпіянная, сімфанічная і вакальна-сімфанічная творчасць), пісьмы кампазітара, а таксама кнігі і выбраныя артыкулы пра яго жыццё і творчы шлях.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

 

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам