ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У фонд бібліятэкі перададзена калекцыя кніг і перыядычных выданняў пра іслам
Круглы стол “Актуальныя пытанні фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў па краязнаўстве”

Кніжныя здабыткі даступны да прагляду

Кніжныя здабыткі даступны да прагляду
Іншыя Навіны

У музеі кнігі працуе выстаўка “Кніжныя здабыткі”, на якой прадстаўлены помнікі кніжна-пісьмовай культуры, якія паступілі ў бібліятэчны фонд на працягу 2023 года.

У мінулым годзе кнігазбор Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рознымі спосабамі папоўніўся шэрагам помнікаў айчыннай і еўрапейскай кніжнай культуры. Сярод іх – экзэмпляры старадрукаў і рэдкіх выданняў, перададзеныя ў дар, а таксама ўнікальныя дакументы і выданні ХІХ–ХХ ст., набытыя за бюджэтныя сродкі.

Сярод здабыткаў: рукапіс беларуска-татарскага паходжання хамаіл другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.; першы рыфмаваны Псалтыр на царкоўнаславянскай мове – маскоўскае выданне 1680 года “Псалтыра рыфмаванага” асветніка Сімяона Полацкага; унікальная крыніца айчыннай гісторыі – камплект рэдкага перыядычнага выдання “Гродзенскія губернскія ведамасці” з дадаткамі 1840-х гадоў; а таксама арыгінальныя дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны – рукапісныя чырвонаармейскія “Баявыя лісткі” 1943 і 1944 гадоў.

Адбылося і вяртанне ў Беларусь з Германіі каштоўных еўрапейскіх выданняў канца ХVIII – XIX ст. з бібліятэкі Храптовічаў, найбагацейшага кніжнага збору другой паловы XVIII – пачатку ХХ ст. Значнымі падарункамі сталі два стараверскія выданні – “Часоўнік” і “Псалтыр”, выпушчаныя ў магілёўскай друкарні ў 30-я гады XVIIІ ст.; каштоўны картаграфічны дакумент – план маёнтка Горватаў у Нароўлі, выкананы ў 1889 г.; а таксама асобныя нумары перыядычных выданняў ХІХ–ХХ ст.

Прадстаўлена і калекцыя выданняў ХХ ст. з аўтографамі аўтараў з былой асабістай бібліятэкі ветэрана бібліятэчнай справы З.У. Дзяканавай, а таксама выданні з правененцыямі.

Асобны тэматычны комплекс складаюць сучасныя выданні, сярод якіх – высакаякаснае факсіміле ўнікальнага помніка літаратуры, славянскай культуры і кніжнага мастацтва “Біблія Матфея Дзясятага 1507 года”, ілюстраваныя каталогі паштовак вядомай рускай мастачкі Е. Бём і творчай групы XIX–XX ст. “Венскія майстры”, фотаальбом і вечны каляндар, выпушчаныя ў рамках гісторыка-асветніцкага праекта “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага” і інш.

Запрашаем усіх зацікаўленых да знаёмства з выставай.


Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.

Экспазіцыя будзе працаваць да 31 студзеня 2024 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Сфарміравана праграма ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

7 Чэр 2024

Як бібліятэкі ўзаемадзейнічаюць са сферай адукацыі і інтэгруюць лічбавы кантэнт у школьную або праграму ВНУ, як вырашаюцца праблемы вэб-архівавання рэсурсаў? Стварэнне электроннай бібліятэкі, асаблівасці ўкаранення штучнага інтэлекту, – гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца на гэтай сустрэчы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Кніжныя выстаўкі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам