ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“3 кнігамі ў мяне своеасаблівыя адносіны“
У сэрцы з Радзімай

Красуй, Беларусь!

Красуй, Беларусь!
Іншыя навіны

З 2 ліпеня па 31 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Красуй, Беларусь!”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Дзень Незалежнасці – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Яно было заснавана Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 года за № 1 “Аб устанаўленні дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь” і стала знакам нацыянальнага адраджэння дзяржавы. Урачыстасць арганізуецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе.

Непаўторнаму подзвігу савецкіх салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны матэрыялы першага раздзела выстаўкі, прадстаўленыя публікацыямі з перыядычных выданняў: газет “Рэспубліка”, “Советская Белоруссия”, “Белорусская военная газета”, часопісаў “Армия”, “Беларуская думка”, “Идеологические аспекты военной безопасности” і інш.

У дакументах, якія працягваюць экспазіцыю, расказваецца, што за мінулыя дзесяцігоддзі адроджаная мірнай стваральнай працай народа незалежная Беларусь заняла годнае месца ў сусветнай супольнасці. Ідзе інтэнсіўны эканамічны дыялог, пашыраюцца грамадзянскія і дыпламатычныя адносіны, павышаецца культурны ўзаемаабмен паміж краінамі. Нашчадкі пераможцаў прадаўжаюць традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні і павелічэнні іх заваяванняў, гарантаванні міру і бяспекі, умацаванні суверэнітэту беларускай дзяржавы.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-25-87.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам