ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Інфармацыйна-ілюстрацыйны праект “Лясная песня” прадстаўлены ў Балгарыі
Падарожнічайце разам з намі: Санкт-Пецярбург, Царскае Сяло, Кранштат, Пецяргоф

Маладосць. Традыцыя. Будучыня

Маладосць. Традыцыя. Будучыня
Іншыя Навіны

Выстава “Маладосць. Традыцыя. Будучыня”, прысвечаная Дню моладзі, праходзіць з 20 чэрвеня па 24 ліпеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Сучасная беларуская моладзь – найважнейшы рэсурс развіцця краіны. Ад маладых грамадзян Беларусі шмат у чым залежыць будучыня рэспублікі. Толькі актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці дзяржавы, адгукаючыся на ўсе падзеі, выступаючы ініцыятарам карысных пачынанняў, моладзь можа вызначыць сваю грамадзянскую пазіцыю, выхаваць у сваім асяроддзі лідараў, аб’яднацца ў імкненні будаваць будучыню краіны.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі артыкулы асвятляюць такія пытанні, як каштоўнасныя арыенціры беларускай моладзі, роля грамадскіх маладзёжных аб’яднанняў і маладзёжнай палітыкі, дасягненні маладых вучоных у розных сферах прафесійнай дзейнасці.

Усяго на выставе прадстаўлена каля 20 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 06.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы сустрэлі гасцей з Азербайджанскай Рэспублікі

6 Чэр 2024

6 чэрвеня беларускі “алмаз ведаў” наведала дэлегацыя з Азербайджанскай Рэспублікі на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Алі Джавадавічам Ахмедавым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларуская натарыяльная палата і Нацыянальная бібліятэка Беларусі: захоўваем гісторыю разам

5 Чэр 2024

5 чэрвеня ў зале адукацыйных тэхналогій у рамках падпісанага раней пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйнай дзейнасці паміж Беларускай натарыяльнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбылася ўрачыстая перадача ў фонды "алмаза ведаў" унікальнага выдання, прысвечанага этапам станаўлення інстытута натарыята на беларускіх землях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

3 Чэр 2024

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі арганізавана выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў – аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пачатку ХVІІ ст.

Кніжныя выстаўкі

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам