ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У бібліятэцы ўшанавалі пераможцаў анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
Сустрэча з адвакатам па тэме “Усё аб садаводчых таварыствах”

Мастак. Рэстаўратар. Мастацтвазнаўца

Мастак. Рэстаўратар. Мастацтвазнаўца
Іншыя Навіны

З 25 сакавіка па 20 красавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мастак. Рэстаўратар. Мастацтвазнаўца”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Ігара Эмануілавіча Грабара (1871–1960).

“...Мастацтва, мастацтва, мастацтва. З дзіцячых гадоў і да гэтага часу яно для мяне – амаль адзіная крыніца радасці і гора, захапленняў і пакут, зачаравання і абурэння, адзінае сапраўднае напаўненне жыцця!” – пісаў Ігар Грабар, чалавек выдатнага розуму, яркага таленту і невычэрпнай працаздольнасці.

Творчы дыяпазон майстра незвычайна шырокі: ён быў універсальнай, шматгранна адоранай асобай. Сумяшчаў у сабе жывапісца, архітэктара, вучонага, рознабаковага мастацтвазнаўца, мастацкага крытыка, педагога, музейнага дзеяча, пісьменніка, які валодаў цудоўнай палітрай рускай гаворкі. Асаблівае значэнне для гісторыі рускай культуры мае дзейнасць І. Грабара як рэстаўратара. Так, ён першым заклаў асновы навуковага вывучэння і кансервацыі твораў мастацтва ў СССР, пры яго ўдзеле былі адкрыты і рэстаўраваны старажытнарускія помнікі, сярод якіх іконы і фрэскі ў Ноўгарадзе, Пскове, Уладзіміры. Грабар узначальваў Траццякоўскую галерэю, дзе правёў вялікую працу па сістэматызацыі твораў мастацтва і склаў першы каталог, які мае навуковую каштоўнасць, напісаў шэраг манаграфій пра творчасць рускіх мастакоў. Невыпадкова па ўсёахопнасці дзейнасці, неверагоднай эрудыцыі Ігара Грабара параўноўвалі з геніямі Адраджэння.

Рускі імпрэсіяніст, мастак пакінуў багатую жывапісную спадчыну. На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі яго карцін. Палюбавацца прыгажосцю прыроды ў розныя поры года стане магчымым, дзякуючы пейзажам “Раскошны іней”, “Белая зіма. Грачыныя гнёзды”, “Сакавіцкі снег”, “Бярозы летам”, “Рабінка”, “На возеры”, “Залатое лісце”, “Вераснёўскі снег”. Захопіць наведвальнікаў адзін з самых значных твораў І. Грабара “Лютаўскі блакіт” – “увасабленне небывалага свята – свята блакітнага неба, жамчужных бяроз, каралавых галінак і сапфіравых ценяў на бэзавым снезе”. Заслугоўваюць увагі нацюрморты І. Грабара “Хрызантэмы”, “Непрыбраны стол”, “Грушы на зялёнай драпіроўцы”, “Дэльфініум” і інш. Глыбінёй псіхалагічных характарыстык здзівяць партрэты, створаныя мастаком.

Экспазіцыя дэманструе шматгранную спадчыну Грабара-мастацтвазнаўца. Гэта каштоўныя прыжыццёвыя выданні вучонага: фундаментальная шматтомная праца “История русского искусства”, манаграфіі “Валентин Александрович Серов: жизнь и творчество”, “Для чего надо охранять и собирать сокровища искусства и старины”, “Репин”, “Новооткрытый Рембрандт”, шэраг навуковых зборнікаў, якія выйшлі пад яго рэдакцыяй. Асаблівай увагі заслугоўваюць прадстаўленыя на выставе лісты мастака розных гадоў, а таксама аўтаманаграфія “Моя жизнь”, у якой сабраны ўспаміны майстра і яго эсэ пра рускіх мастакоў.

Hrabar-7.jpg

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы пра Ігара Эмануілавіча, даследаванні гісторыка В. Раслаўскага аб малавывучаным перыядзе развіцця рускай рэстаўрацыі 1917–1921 гг. і ролі І. Грабара ў рэстаўрацыйнай справе, а таксама працы мастацтвазнаўцаў В. Падабедавай, Н. Ягоравай, прысвечаныя розным аспектам шматграннай дзейнасці мастака.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам