ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Астрожская Біблія
Прэзентацыя слоўнікаў беларускай мовы

Нястомны працаўнік навукі

Нястомны працаўнік навукі
Іншыя навіны

З 13 сакавіка па 20 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Нястомны працаўнік навукі”, прысвечаная 75-годдзю Эмануіла Рыгоравіча Іофе.


Імя беларускага вучонага, гісторыка, палітолага, сацыёлага, культуролага і педагога добра вядома не толькі на Беларусі, але і за яе межамі. Доктар гістарычных навук, прафесар Э. Іофе ўнёс значны ўклад у развіццё грамадскіх навук і адукацыйнай сістэмы ў рэспубліцы. Ён аўтар 780 навуковых прац, у тым ліку 46 кніг і брашур. Большасць з іх выйшла на беларускай і рускай, некаторыя – на англійскай, нямецкай, польскай, украінскай і іншых мовах. Шматгадовая плённая праца вучонага адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Кола навуковых інтарэсаў Э. Іофе даволі шырокае. Ён даследуе гісторыю Беларусі, перыяд грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, гісторыю беларускай навукі і культуры, беларускую гістарыяграфію і гісторыю беларускіх яўрэяў.

Раздзел выстаўкі “Шматграннасць навуковай дзейнасці” знаёміць наведвальнікаў са шматлікімі кнігамі вучонага. Сярод іх адметнае месца займаюць працы, якія з’явіліся ў апошняе дзесяцігоддзе: “По достоверным источникам: евреи в истории городов Беларуси” (2001), “Белорусские евреи: трагедия и героизм, 1941–1945” (2003), “Абвер, полиция безопасности и СД, тайная полевая полиция, отдел «Иностранные армии – Восток» в западных областях СССР. Стратегия и тактика: 1939–1945” (2007, 2008), “Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями” (у суаўтарстве з Ж. Мазец, 2008), “От Мясникова до Малофеева. Кто руководил БССР” (2008), “Белорусский штаб партизанского движения” (2009), “Когда и зачем Гитлер и другие высшие чины нацистской Германии приезжали в СССР?” (2010), “Палітычныя партыі Беларусі: гісторыя і сучаснасць” (2011), а таксама іншыя навуковыя, вучэбныя і вучэбна-метадычныя выданні.

У раздзеле “Выдатны даследчык” прадстаўлены шматлікія публікацыі вучонага, змешчаныя ў часопісах і калектыўных зборніках.

Дакументы раздзела “Талент рэцэнзента, складальніка, рэдактара” раскрываюць іншыя грані творчай дзейнасці Э. Іофе.

Завяршае выстаўку раздзел “Партрэт вучонага, педагога, грамадскага дзеяча”, дзе падрабязна можна пазнаёміцца з жыццём, навуковай і грамадскай дзейнасцю Э. Іофе. Тут прадстаўлены манаграфія М. Стральца і С. Пцічкінай “Э.Г. Иоффе: портрет ученого и педагога” (2009), а таксама шэраг публікацый, змешчаных у энцыклапедычных, бібліяграфічных і перыядычных выданнях.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі з сямейнага архіва юбіляра.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам