ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свет хараства і працы
Электронныя выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнай Беларусь! Вандроўкі ў гісторыю

Пазнай Беларусь! Вандроўкі ў гісторыю
Іншыя навіны

З 1 сакавіка па 30 красавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) арганізавана тэматычная выстаўка “Пазнай Беларусь! Вандроўкі ў гісторыю”.


Экспазіцыю склалі публікацыі, аўтары якіх на старонках газет і часопісаў прапаноўваюць чытачам займальныя падарожжы і экскурсіі па родным краі.

Шматлікія артыкулы, прадстаўленыя на выстаўцы, знаёмяць наведвальнікаў з замкамі Беларусі, гісторыя якіх звязана з гісторыяй Еўропы; з музеямі, што расказваюць пра жыццё і творчасць вядомых дзеячаў культуры Я. Коласа, Я. Купалы, А. Міцкевіча, М. Шагала, І. Рэпіна і іншых; з мемарыяльнымі комплексамі і помнікамі, якія ўвекавечылі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, і інш.

Гісторыкі, працуючы з дакументамі, адкрываюць усё новыя і новыя старонкі нашай мінуўшчыны, знаходзяць невядомыя факты, пацвярджаюць ужо вядомыя.

Аб раней невядомых гістарычных падзеях XVIII–XX стст. паведамляецца ў матэрыялах газеты “Культура”, у рубрыцы “Гістарыёграф”.

У газеце “Літаратура і мастацтва” публікуюцца навіны архівазнаўства, а таксама даецца агляд займальных кніжных навінак па гісторыі. З артыкулаў такіх выданняў, як “Беларускі час”, “Минский курьер”, “Вечерний Минск”, наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра новыя адкрыцці ў археалогіі і архітэктуры мінулых стагоддзяў.

Падрабязнае знаёмства з найбольш значнымі асобамі, якія пакінулі след у гісторыі нашай Радзімы, – Усяславам Чарадзеем, Давыдам Гарадзенскім і інш., стане магчымым дзякуючы рубрыцы “Гісторыя Айчыны”, якую вядзе часопіс “Армия”.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 40 перыядычных выданняў, у ліку якіх часопісы “Беларуская думка”, “Беларусь”, “Беларускі гістарычны часопіс” і іншымі.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам