ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі віншуе!
Лета з добрай кнігай

Покліч душы і памяці

Покліч душы і памяці
Іншыя навіны

З 1 чэрвеня па 13 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Покліч душы і памяці", прысвечаная 70-годдзю вядомага беларускага пісьменніка Генрыха Далідовіча.


Генрых Вацлававіч Далідовіч – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1996). Прызнаны мастак-псіхолаг, нястомны даследчык чалавечага жыцця і нашай мінуўшчыны, ён стварыў сапраўды значныя і адметныя творы, напісаныя з мастацкай грунтоўнасцю, усхвалявана і смела. Дыяпазон выяўлення творчай асобы пісьменніка шматгранны: яму падуладны навелістычны жанр і раманны эпас, ён выдатны стыліст, майстар літаратурнага пейзажу.

Для Далідовіча ад самага пачатку творчасці галоўным аб’ектам мастацкага даследавання стала псіхалогія чалавека, свет яго думак і пачуццяў. Эстэтычнае крэда аўтара бачыцца ў імкненні паказаць чалавечае жыццё, намаляваць вобразы сваіх герояў псіхалагічна дакладна, паўнакроўна і змястоўна. Асноўную частку экспазіцыі складаюць мастацкія творы Г. Далідовіча – кніга выбранай прозы "Жывы покліч" (1995), зборнікі апавяданняў "Дажджы над вёскай" (1974), "Аплявуха" (1994), апавяданні пра жанчын "Жар кахання" (1996), кніга аповесцей "На новы парог" (1983), раманы "Гаспадар-камень" (1987), "Пабуджаныя" (1988), "Свой дом" (1992), "Заходнікі "(1994), раман-хроніка "Кліч роднага звона" (2000) і інш. Да ўвагі наведвальнікаў – творы пісьменніка ў калектыўных зборніках і літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы ў перыядычным друку.

Асобна экспануюцца яго творы ў перакладзе на рускую, балгарскую, англійскую мовы, а таксама раман Д.Ф. Купера "Апошні з магікан" (1996), перакладзены Далідовічам на беларускую мову.

Дапаўняюць выстаўку энцыклапедычныя і даведачныя матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Сярод даследчыкаў яго творчасці – П. Дзюбайла, А. Марціновіч, В. Каваленка, У. Юрэвіч, А. Бельскі і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 120 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам