ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Насельнікі акварыума
Мерапрыемствы бібліятэк, прысвечаныя Году кнігі

Талент яркі, самабытны

Талент яркі, самабытны
Іншыя навіны

З 1 па 20 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца выстаўка “Талент яркі, самабытны”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аркадзя Дзмітрыевіча Чарнышэвіча (1912–1967).


Аркадзь Чарнышэвіч пражыў кароткае, але вельмі змястоўнае і трагічнае жыццё. Нарадзіўся пісьменнік 8 жніўня 1912 г. у вёсцы Кулакі Слуцкага павета Мінскай губерніі (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці). У 1930 г. сям’я была рэпрэсіравана. Вярнуўся на радзіму А. Чарнышэвіч у 1950 г. Працаваў дырэктарам Насовіцкай пачатковай школы Мядзельскага раёна (1950–1954). З 1957 па 1961 г. пісьменнік жыў і працаваў у Радашковічах, дзе друкаваўся ў мясцовай газеце “Сцяг Ільіча”. Апошнія гады свайго жыцця (1962–1967) ён правёў у Мінску.

Складаць вершы Аркадзь Чарнышэвіч пачаў раней, чым авалодаў граматай. Яго першае апавяданне было надрукавана ў часопісе “Чырвоны сейбіт” у 1927 г. Добрае веданне гісторыі, вясковага жыцця, быту і псіхалогіі селяніна дапамагло пісьменніку стварыць шэраг незабыўных літаратурных герояў.

Выстаўка складаецца з трох раздзелаў: “Светлы, жыццелюбівы талент”, “Шлях да майстэрства” і “Жыццё, літаратура, героі”. Раздзел “Светлы, жыццелюбівы талент” раскрывае творчую спадчыну пісьменніка. Сярод прадстаўленых кніг – “Выбраныя творы” ў двух тамах (1979); зборнікі прозы “Суседзі” (1956), “Марцін Когут” (1958), “Праз зімы і вёсны” (1960), “Новы дом” (1967); раманы “Світанне” (1957) і “Засценак Малінаўка” (кн. 1, 1961; кн. 2, 1964); творы для дзяцей: аповесці “У адной сям’і” (1951), “На сажалках” (1954), зборнікі апавяданняў “Зосін лужок” (1952), “Апавяданні старога Арцёма” (1958), “Складанец” (1969).

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з творамі А.Д. Чарнышэвіча, надрукаванымі ў літаратурных зборніках і перыёдыцы, звярнуўшыся да раздзела “Шлях да майстэрства”.

У экспазіцыю таксама ўвайшлі матэрыялы пра творчы і жыццёвы шлях пісьменніка. У раздзеле “Жыццё, літаратура, героі” поруч з энцыклапедычнымі выданнямі, дзе змешчаны звесткі пра А.Д. Чарнышэвіча, сабраны і прадстаўлены манаграфіі А. Адамовіча, В. Каваленкі, Я. Герцовіча і іншых аўтараў, у якіх даследуецца літаратурная творчасць пісьменніка.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам