ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча з адвакатам аб навацыях у дзейнасці садаводчых таварыстваў
“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

У песні ёсць крылы

У песні ёсць крылы
Іншыя Навіны

Юбілейная кніжная выстаўка “У песні ёсць крылы”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Адама Герасімавіча Русака (1904–1987), праходзіць з 22 мая па 13 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Творчасць Адама Герасімавіча з’яўляецца адметнай старонкай нацыянальнай паэтычна-песеннай культуры Беларусі. У вершах паэта ўслаўляюцца жыццё і праца нашага народа, яго гасціннасць і шчырасць. Прывабнасць паэзіі А. Русака ў яе напеўнасці і музычнасці, у глыбокім лірызме слова, арганічнай сувязі з фальклорам. Сваю творчасць ён прысвяціў роднаму краю, сваім землякам, Радзіме і яе абаронцам у час Вялікай Айчыннай вайны.

У раздзеле выстаўкі “Паэзія працы і міру” можна пазнаёміцца з першым зборнікам паэзіі “На родных палетках” (1946), зборнікамі вершаў “Песні і вершы” (1951), “Пад голас баяна” (1957), “Толькі з табою” (1960), “Звонкія крыніцы” (1965), “Выбранае” (1972), “Закрасуйся, Нёман” (1978), “Засцілайце сталы” (1984), “Дружбакі” (1987), “Песні радасці”, зборнікамі для дзяцей “У Буслаўцы” (1967), “Добра ведаю ўрок” (1981), “Мой сябра” (2023), а таксама з перакладамі вершаў на рускую, украінскую і іншыя мовы.

Асобны раздзел выстаўкі – “Напеўнасць яго радка” – прысвечаны той частцы творчасці А. Русака, якая была пакладзена на музыку. Мілагучнасць, напеўнасць, народнасць напоўнілі вершаваныя радкі Адама Герасімавіча вялікай песеннасцю і глыбокім грамадзянскім зместам. Музыку на вершы паэта пісалі такія вядомыя кампазітары як І. Лучанок, У. Алоўнікаў, Р. Пукст, Ю. Семяняка, І. Любан, Г. Вагнер, І. Кузняцоў і інш.

Акрамя яго славутай “Бывайце здаровы” (музыка І. Любана), шырока сталі вядомымі і многія іншыя песні (усяго каля 300): “Толькі з табою”, “Не шукай” (музыка І. Любана), “Не за вочы чорныя” (музыка Ю. Семянякі), “Дзе ты, зорка мая” (музыка І. Лучанка), “Лясная песня” (музыка У. Алоўнікава) і інш. Выканаўцамі яго песень былі Л. Александроўская, І. Балоцін, Л. Уцёсаў, І. Кабзон і інш., а таксама вакальна-інструментальныя ансамблі “Песняры”, “Верасы”, “Чараўніцы”.

Лепшым песням-вершам А. Русака суджана даўгалецце і неўвядальнасць, бо яны –песенны дух Беларусі і яе народа.

У раздзеле “Вялікае шчасце паэта” прадстаўлены публікацыі аб яго жыцці і творчасці, змешчаныя ў перыядычных і энцыклапедычных выданнях.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам