ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выпрабаванне вернасцю
Вада – аснова жыцця

За архіўным парогам

За архіўным парогам
Іншыя навіны

З 19 сакавіка па 28 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “За архіўным парогам”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Генадзя Васілевіча Кісялёва (1931–2008), беларускага гісторыка, пісьменніка, літаратузнаўца і археолага.

Генадзь Васілевіч нарадзіўся 19 сакавіка 1931 года ў г. Каломна Маскоўскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1953 годзе Маскоўскага гістарыка-архіўнага інстытута быў накіраваны на работу ў архіўныя ўстановы Літвы. З 1960 па 1971 год працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР, а з 1971 года – старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі. Друкавацца пачаў яшчэ ў 1958 годзе.

Выданні, прадстаўленыя ў раздзелах “Вачамі і сэрцам – да факта” і “Я жыў з імі, я рос сярод іх”, максімальна поўна раскрываюць жыццёвы і творчы шлях Г. Кісялёва. Асноўныя тэмы навуковага даследвання гісторыка – паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, Ф. Багушэвіча, А.І. Вярыгі-Дарэўскага і інш. На выстаўцы прадстаўлены кнігі Г. Кісялёва “Сейбіты вечнага”, “З думай пра Беларусь”, “Героі і музы”, “Ад Чачота да Багушэвіча”, “Смак Беларушчыны” і шмат інш. Зацікавяць наведвальнікаў і першадрукі даследчыка ў зборніках “Славянский архив”.

Галоўным напрамкам дзейнасці Генадзя Васілевіча быў пошук сапраўднага аўтара ананімных паэм “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат”, вынікам якога сталі кнігі “Загадка беларускай «Энеіды»”, “Разыскивается классик…”, “Пошукі імя”, “Жылі-былі класікі: хто напісаў паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе»”. Менавіта яны раскрываюць усю навуковую і творчую лабараторыю даследчыка з усімі падрабязнасцямі працы над гэтай тэмай. Дзякуючы Генадзю Васілевічу свет даведаўся пра Канстанціна Вераніцына, які і лічыцца аўтарам названых твораў.

На ўшанаванне памяці Генадзя Васілевіча Кісялёва ў 2009 годзе выдавецтвам “Лімарыус” была выдадзена кніга ўспамінаў пра даследчыка “…Пачуць, як лёсу валяцца муры”.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам